Аб інфармаванні і адукацыі

На парадак дня пастаяннай камісіі раённага Савета дэпутатаў па сацыяльных пытаннях і справах моладзі, выязное пасяджэнне якой праходзіла на базе Жухавіцкага сельсавета пад старшынствам кіраўніка раённага Савета дэпутатаў А. М. Маркевіча, выносіліся два пытанні: “Аб стане работы па інфармаванню насельніцтва на тэрыторыі Жухавіцкага сельсавета” і “Аб ходзе выканання Праграмы развіцця сістэмы адукацыі раёна на 2005-2010 гады”.

На пачатку сваёй работы члены камісіі наведалі новую сучасную малочнатаварную ферму “Жухавічы”, дзе азнаёміліся з арганізацыяй вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі па сучаснай тэхналогіі, прымяненнем камп’ютарнай тэхнікі, умовамі працы і адпачынку жывёлаводаў, іх інфармавання аб важнейшых праблемах сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, раёна і працоўнага калектыву СВК “Жухавічы”.

Тлумачэнні па гэтаму пытанню давалі загадчык МТФ А. М. Пікта, племуліковы работнік Таццяна Дзямбоўская і намеснік старшыні СВК “Жухавічы” па ідэалагічнай рабоце В. В. Малышка.

Аб жыцці і дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі “Жухавіцкая гімназія Карэліцкага раёна” расказаў яе дырэктар І. І. Мыслівец.

Дарэчы, да новага навучальнага года жухавіцкія педагогі і навучэнцы падрыхтаваліся грунтоўна. У добрым стане вучэбна-матэрыяльная база, вабіць вока добраўпарадкаваная тэрыторыя, аздобленая кветнікамі і малымі архітэктурнымі формамі.

Сваю работу камісія прадоўжыла ў актавай зале гімназіі, дзе па першаму пытанню выступіў старшыня Жухавіцкага сельскага выканаўчага камітэта А. У. Івашка, па другому — намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама А. У. Шэўка.

Па абмеркаваных пытаннях камісія прыняла адпаведныя рашэнні.

У рабоце камісіі прымаў удзел намеснік старшыні райвыканкама Р. Ю. Абрамчык.

Станіслаў ЛУКА

файловый клуб Обмен документами всех тематик.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.