Другі міжнародны інвестыцыйны форум пройдзе ў Гродне

Другі міжнародны інвестыцыйны форум пройдзе ў Гродне

Другі міжнародны інвестыцыйны форум “Гродна — горад на скрыжаванні граніц” пройдзе ў абласным цэнтры 29 верасня — 1 кастрычніка. Аб гэтым паведамілі ў Гродзенскім гарвыканкаме.
Форум адбудзецца адначасова са шматгаліновай выстаўкай-кірмашом “Еўрарэгіён “Нёман-2010”. Ён праводзіцца з мэтай актывізацыі супрацоўніцтва паміж суб’ектамі гаспадарання, нарошчвання экспартнага і інвестыцыйнага патэнцыялу, заключэння дагавораў і стварэння сумесных прадпрыемстваў.

У ходзе форуму будзе арганізавана пленарнае пасяджэнне. Потым госці прымуць удзел у пасяджэннях рабочых секцый па напрамках “Інвестыцыйнае ўзаемадзеянне ў будаўніцтве”, “СЭЗ — прыярытэтная форма прыцягнення знешніх інвестыцый у эканоміку”, “Трансгранічнае супрацоўніцтва як фактар развіцця добрасуседскіх адносін”, “Турыстычнае ўзаемадзеянне паміж рэгіёнамі”. Пройдзе таксама аўкцыён па продажы аб’ектаў камунальнай уласнасці, будзе працаваць выстаўка інвестыцыйных праектаў. Удзельнікі форуму наведаюць мерапрыемствы шматгаліновай выстаўкі-кірмашу.

У мінулым годзе ў першым інвестыцыйным форуме ў Гродне прынялі ўдзел амаль 170 чалавек — прадстаўнікоў дзелавых колаў, адміністрацый гарадоў і дыпламатычнага корпуса з Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Германіі, Галандыі, Венгрыі, Фінляндыі. У тым ліку дэлегацыі з гарадоў-пабрацімаў і гарадоў, з якімі заключаны партнёрскія пагадненні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.