Дзякуй уладзе

У размераным вясковым жыцці кожная, нават маленькая падзея, становіцца прадметам  абмеркавання сялян. Тым больш, калі яна мае сацыяльнае значэнне і датычыць кожнага, калі ў яе ажыццяўленні яскрава відаць клопат улады аб людзях.
Адзін з прыярытэтных напрамкаў — добраўпарадкаванне населеных пунктаў. Злабадзённай была гэта праблема для жыхароў вёсак Малая і Вялікая Вобрына, Баўцічы да таго часу,  пакуль вяскоўцы не звярнуліся за дапамогай у органы мясцовай уладай. Там просьбу пачулі  і прынялі канкрэтныя меры. Нягледзячы на складанае  фінансавае становішча, цвёрдае  асфальтавае пакрыццё пралегла на адлегласці 4,1 кіламетра праз вышэйназваныя населеныя пункты.
Задаволены выдатным падарункам улады і дарожнікаў Любоў Лічко і Галіна Ламан з Баўціч, Зінаіда і Людміла Пяшко з  Малой Вобрыны, Ганна Пахадзенька з гэтай жа вёскі, Аляксандр Хмель з Вялікай Вобрыны і Ніна Царук.
Вяскоўцы шчыра ўдзячны сташыні райвыканкама В. Л. Шайбаку, былому старшыні раённага Савета дэпутатаў А. М. Наумовічу, старшыні Ярэміцкага сельвыканкама П. А. Наумовічу, начальніку ДРБУ-158   Г. Я. Драздову за клопат і ўвагу і  жадаюць ім выдатнага здароўя поспехаў і ўдачы ў іх нялёгкай, але пачэснай рабоце.
Па даручэнню вяскоўцаў стараста вёскі Вялікая Вобрына
Леаніла ХМЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.