КУПАЛЛЕ ў «Лясной казцы»

Купалле спрадвеку святкуецца тады, калі Сонца заходзіць на самую вышыню нябеснага зводу і ахінае Свет светлавой плынню найбольшай Сілы, калі ўся жывая прырода дасягае найвышэйшага квітнення. У гэты час агонь, вада, расліны і чалавек набываюць вялікія сілы. Летняя ноч, вялікае вогнішча, палявыя кветкі, яркія стужкі, меладычныя песні, ні з чым непараўнальнае хараство і казачная таямнічасць. Карані свята  Купалля адыходзяць у старажытнасць, але і зараз купальская ноч прываблівае сваёй прыгажосцю і загадкавасцю. Кульмінацыяй свята стала прапанова Купалінкі знайсці самаробную папараць-кветку. Неўзабаве на беразе штучнага азярца ўзнялося полымя купальскага вогнішча, бо яно мае сілу, што ахутвае як цялесна, так і духоўна, сілу, што лечыць і прыносіць дабро.
Дзеці, якія знаходзяцца ў аздараўленчых лагерах «Лясная казка” і «Вясёлка” найбольш дэталёва ўзнавілі традыцыі святкавання Купалля. Найперш даведаўшыся пра гісторыю і звычаі свята Купалля, Купалінка і Купаліш разняволілі прысутных гульнямі і загадкамі, пачалі танцаваць вакол вогнішча, прыпяваючы купалкі. А ў далечыні можна было бачыць вянкі, якія плылі па азярцу, паказваючы дзяўчатам іх далейшы лёс.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.