Школьныя тавары можна набыць са скідкамі і ў растэрміноўку

Тавары школьнага асартыменту да новага навучальнага года можна набыць у Беларусі са скідкамі і ў растэрміноўку. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення арганізацыі спажывецкага рынку нехарчовых тавараў Міністэрства гандлю Ніна Пашко.
Паводле яе слоў, на школьныя тавары і прылады ў большасці гандлёвых арганізацый рэспублікі прадугледжана сістэма скідак або набыццё з выкарыстаннем крэдыту.
Шырокія магчымасці для куплі школьных тавараў у крэдыт прадастаўляе ў бягучым годзе ГУМ. Бацькі могуць скарыстацца крэдытамі Беларусбанка, Белпрамбудбанка, Белінвестбанка і Белаграпрамбанка.
Ніна Пашко падкрэсліла, што для зручнасці пакупнікоў у магазінах магчыма разукамплектоўка тавараў, іх падгонка, прыём заказаў на адсутныя памеры розных мадэлей адзення і абутку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.