Тры рэкорды Алены Чычкан

На чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы, які адбыўся ў Мінску, паспяхова выступіла наша зямлячка Алена Чычкан.
Выхаванка ДЮСШ устанавіла ў вагавай катэгорыі да 53 кг сярод дзяўчат 17 гадоў тры рэкорды Рэспублікі Беларусь.
На сённяшні дзень рэкордамі краіны з’яўляюцца дасягнутыя Аленай паказчыкі: у штуршку 110 кг, рыўку — 88 кг і суме двухбор’я — 198 кг, што на 10 кг перавышае нарматыў майстра спорту міжнароднага класа.
Зараз чэмпіёнка рэспублікі рыхтуецца да мала-дзёжнай Алімпіяды ў Сіднеі, якая адбудзецца ў сярэдзіне жніўня.
Віншуем чэмпіёнку і жадаем Алене новых спартыўных дасягненняў.
Святаслаў ПАЛУЯН,трэнер ДЮСШ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.