З добрым настроем

З добрым настроем сустрэў  сваё прафесійнае свята калектыў ДП “Карэліцкая МПМК-152”. Так, у першым паўгоддзі аб’ём будаўніча-мантажных работ, выкананых па генпадраду, склаў 3260 млн руб. у бягучых цэнах, што складае 197,7 % да ўзроўню папярэдняга года, у тым ліку — уласнымі сіламі ў дзейнічаючых цэнах гэты паказчык складае 2747 млн руб., або 231,0 % да ўзроўню мінулага года (пры плане 2084 млн руб.), у супастаўных цэнах — 2517 млн руб, што складае 211,7 % да ўзроўню 2009 года.
Прадукцыйнасць працы на аднаго працуючага ўзрасла ў параўнанні з адпаведным перыядам 2009 года на 151,4 % і склала 18944 тысячы рублёў, у супастаўных цэнах — 17359 тыс. руб. і павялічылася на 4843 тыс. руб., або на 138,7 %.
Выпуск прадукцыі падсобнай вытворчасці склаў у дзейнічаючых цэнах 748 млн руб. пры плане 690 млн руб., што складае 222 % да аналагічнага перыяду 2009 года.
Набыты ў 2008 годзе за кошт сродкаў інавацыйнага фонда бетоназмешваючы вузел дазволіў павялічыць выпуск раствораў і бетонаў. У параўнанні з 2009 выпуск сумесяў павялічыўся на 1864 кубаметры, і гэты паказчык складае 2314 метраў кубічных.
Выручка ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі і паслуг за паўгоддзе ўзрасла ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 1758 млн руб. і склала 3271 млн руб.
За шэсць месяцаў бягучага года ад рэалізацыі прадукцыі атрымана 207 мільёнаў рублёў прыбытку, што ў 2,5 раза перавышае леташні ўзровень.
Чысты прыбытак склаў 124,0 млн руб. і ўзрос у параўнанні з леташнім на 93 млн руб. Рэнтабельнасць склала 7,63 %  пры плане 7,0 %.
Вядзецца мэтанакіраваная работа па абнаўленню вытворчых магутнасцей і асноўных сродкаў.
У бягучым годзе плануецца ўкласці 658 млн руб. інвестыцый у асноўны капітал на набыццё будаўнічых машын і механізмаў (аўтобус ПАЗ, пагрузчык “Амкадор”, бетонавоз (міксер), МАЗ з прычэпам, трактар, аўтамабіль газ-53, экскаватар ТК-14, бочка да цэментавоза).
Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі  Беларусь ад 7 чэрвеня 2007 года № 265 “Аб дзяржаўнай комплекснай праграме развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў на 2007-2010 гады” прадпрыемства ўключана ў пералік арганізацый, якім прадастаўляюцца льготы па падатку на прыбытак, падатку з выкарыстаннем аўтамабільных дарог і збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі.
У выніку гэтага выслабанена 23 млн руб., якія накіраваны на набыццё будаўнічых інструментаў.
Добрая работа і аплочваецца добра. Так, сярэднямесячная зарплата ў гэтым годзе ўзрасла ў параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года на 122,5 % і склала на пачатак года 919,0 тысяч рублёў.
Кадры — асноўная ўмова зладжанай работы прадпрыемства. Нашы будаўнікі паказваюць прыклад добрасумленнай, якаснай работы.
А яшчэ мы думаем аб будучыні калектыву, папаўненні і замацаванні кадраў. З гэтай мэтай з установай адукацыі “Карэліцкае ДПТВ-125 будаўнікоў” заключана 15 дагавораў на падрыхтоўку рабочых будаўнічых спецыяльнасцяў.
На гэты час прадпрыемства мае нядрэнную матэрыяльна-тэхнічную базу, таму адной з важнейшых задач з’яўляецца нарошчванне вытворчага патэнцыялу, павелічэнне аб’ёмаў будаўніча-мантажных работ, паляпшэнне іх якасці, павелічэнне выпуску прадукцыі падсобнай вытворчасці. Плануем таксама павялічыць і колькасць працуючых.
Юрый КОБРЫН, начальнік ДП “Карэліцкая МПМК-152”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.