Еўрапейскія дні спадчыны

З 1 па 5 верасня ў нашай краіне па традыцыі адбудзецца шэраг асветніцкіх мерапрыемстваў, прымеркаваных да Еўрапейскіх дзён спадчыны, тэма якіх сёлета “Новае жыццё сядзібна-паркавых комплексаў”.

Запрашаем вучняў школ раёна на мерапрыемствы, прысвечаныя гэтым Дням, якія пройдуць ва ўстановах культуры Карэліччыны: выстава кніг “Цудоўная спадчына — сядзібы Гродзеншчыны” (раённая бібліятэка); краязнаўчая гульня-падарожжа “Як я ведаю свой край” (раённы краязнаўчы музей); заняткі, лекцыі аб гістарычным мінулым Карэліцкага раёна (раённы краязнаўчы музей), краязнаўчыя падарожжы “Варанчанская сядзіба. Трагічны лёс яе ўладальнікаў стаў гістарычнай памяццю маёй зямлі” (Варанчанская сельская бібліятэка), “Сцежкамі роднага краю” (Райцаўская сельская бібліятэка).

Мерапрыемствы будуць цікавымі і пазнавальнымі не толькі вучням, але і дарослай аўдыторыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.