Аб утварэнні Карэліцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Разгледзеўшы пратаколы пасяджэнняў кіруючых органаў раённых структур грамадскіх аб’яднанняў, сходаў, заявы грамадзян аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з артыкуламі 34 і 35 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь, прэзідыум раённага савета дэпутатаў і раённы выканаўчы камітэт рашылі:
Устанавіць колькасць членаў раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь трынаццаць чалавек.
Утварыць раённую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у наступным складзе:
Марыя Паўлаўна БАРАДЗЬКО — вылучана першым пасяджэннем савета раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” і шляхам падачы заявы;
Марыя Мікалаеўна КАЖЫНА — шляхам падачы заявы;
Ігар Раманавіч ЛАЗАРЭВІЧ — вылучаны пленумам раённага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў і шляхам падачы заявы;
Аліна Іванаўна МАКАР — вылучана пленумам праўлення раённага савета жанчын грамадскага  аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” і шляхам падачы заявы;
Ірына Леанідаўна ПЯНЬКОЎСКАЯ — шляхам падачы заявы;
Віктар Іванавіч ПРАНКЕВІЧ — вылучаны пленумам раённага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і шляхам падачы заявы;
Аляксандр Аляксандравіч РУДЗЬКО — шляхам падачы заявы;
Таісія Іванаўна САЧКО — вылучана пленумам раённага Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі і шляхам падачы заявы;
Людміла Іосіфаўна УГРЫНА — вылучана пленумам раённага савета Беларускага грамадскага аб’ядання ветэранаў і шляхам падачы заявы;
Наталля Уладзіміраўна ШВЕЦ — вылучана пленумам раённага камітэта гарамадскага аб’ядання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і шляхам падачы заявы;
Любоў Іванаўна ШУГЛЯ — шляхам падачы заявы;
Наталля Вячаславаўна  ШУТ — шляхам падачы заявы;
Віталій Станіслававіч ЮРГО — шляхам падачы заявы.
Раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь размешчана ў г. п. Карэлічы, пл. 17 Верасня, 9, памяшканне райвыканкама, трэці паверх, каб 58, тэл. 2-04-53.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.