Аб сумеснай рабоце Малюшыцкага сельскага Савета дэпутатаў

Як паведамлялася ўжо, на выязной трэцяй сесіі раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання разгледжана пытанне “Аб сумеснай рабоце Малюшыцкага сельскага Савета дэпутатаў, суб’ектаў гаспадарання, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, па навядзенню парадку на зямлі, добраўпарадкаванню населеных пунктаў”.
Журналіст сустрэўся са старшынёй сельвыканкама В. А. Дзірвуком і папрасіў расказаць аб канкрэтных справах.
— Адзначу, што на тэрыторыі сельсавета знаходзіцца 27 вёсак, пражывае 2221 чалавек, з іх 1004 працаздольных, 920 пенсіянераў, 297 дзяцей, 19 мнагадзетных сем’яў, тры інваліды Вялікай Айчыннай вайны, 4 удзельнікі вайны, тры сям’і загінуўшых і 6 воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Ёсць 1119 асабістых падсобных гаспадарак, 6 устаноў адукацыі, тры аддзяленні паштовай сувязі, два комплексныя прыёмныя пункты, 8 магазінаў райспажыўтаварыства, два прыватныя гандлёвыя павільёны, Малюшыцкі ЦСДК, Баранавіцкі сельскі Дом народнай творчасці, тры сельскія бібліятэкі, два філіялы Карэліцкай дзіцячай музычнай школы, тры ФАПы, дзве сталовыя і лазня.
Функцыяніруюць два сельгаспрадпрыемствы: СВК “Малюшычы” і ДП “Племзавод “Карэлічы”, дзе размешчаны тры мехдвары і 10 жывёлагадоўчых ферм.
Мы распрацавалі мерапрыемствы па добраўпарадкаванню вёсак. Пытанні паляпшэння санітарнага стану населеных пунктаў і навядзення парадку на зямлі кожны год заслухоўваюцца на сесіях сельсавета і пасяджэннях выканкама.
У нас працуюць тры прыбіральшчыкі тэрыторый за кошт сродкаў фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, якія абкошваюць у вёсках, на могілках, рамантуюць платы. Кожны год каля адміністрацыйных будынкаў, школаў, ФАПаў, Дамоў культуры праводзіцца азеляненне, уладкоўваюць клумбы, кветнікі. Да 65-годдзя Перамогі калектывы школ пасадзілі алеі, адрамантавалі і пафарбавалі 6 помнікаў загінуўшым і тры пахаванні. Школьнікі пастаянна падтрымліваюць тут парадак.
Праводзіцца работа па выкананню Указа Прэзідэнта краіны ад 3 лютага 2006 г. № 70 “Аб мерах па добраўпарадкаванню і скарачэнню колькасці пустуючых і трухлявых дамоў з гаспадарчымі і іншымі пабудовамі ў сельскай мясцовасці”. На тэрыторыі сельсавета ёсць 553 пустуючыя дамы, з іх 249 атрыманы ў спадчыну, аварыйных 10 і 19 трухлявых. Знесены 43 дамы. Не спыняецца работа па выяўленню спадчыннікаў пустуючых домаўладанняў. Пустуючыя ўчасткі ўцягваюцца ў севазварот, выкарыстоўваюцца жыхарамі вёсак для вырошчвання бульбы.
Наводзіцца парадак на землях СВК “Малюшычы” і племзавода: павышаецца культура земляробства, убіраюцца аварыйныя дрэвы, хмызнякі, недобраўпарадкаваныя зямельныя ўчасткі разворваюцца і ўключаюцца ў севаабарот. Добраўпарадкоўваюцца тэрыторыі ферм і мехмайстэрань.
Штогод праводзяцца сустрэчы з насельніцтвам, дзе абмяркоўваюцца пытанні ўтрымання прыдамавых тэрыторый. Толькі сёлета з райЦГЭ праведзена 6 сумесных рэйдаў-праверак санітарнага стану населеных пунктаў. Накіравана 5 прадпісанняў суб’ектам гаспадарання і 48 — домаўладальнікам, 154 прадпісанні выдаў сельсавет. За парушэнне санітарных норм і правіл да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 6 службовых асоб.
Добраўпарадкаваны Малюшычы. Вялікі аб’ём работ выкананы ў ДУА “Малюшыцкі педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя агульнаадукацыйная школа”. Устаноўлены шклопакеты, заменены дзвярныя блокі, зманціравана столь, зроблена ламініраваная падлога, сцены абшыты гіпсакардонам і пафарбаваны, заменена электраправодка, устаноўлены новыя свяцільнікі. Адрамантавана сталовая, харчблок. Устаноўлена новае абсталяванне. Летась рамонтныя работы выкананы на 373 млн руб. Сёлета добраўпарадкавана тэрыторыя, за сродкі СВК “Малюшычы” набыта і ўстаноўлена жалезабетонная агароджа. Адрамантавана паштовае аддзяленне. Закуплена мэбля.
У 2009 г. здадзены 4-кватэрны, 2-кватэрны і аднакватэрны жылыя дамы. Пабудаваны комплексана-прыёмны пункт (154 млн руб.) і магазін (171 млн руб.). У будынак канторы СВК перанесены ФАП (асвоена 45,4 млн руб.). У сельсавеце за бюджэтныя сродкі заменены 4 аконныя блокі (9 млн руб.). СВК і сельсаветам устаноўлена 3940 пагонных метраў жалезабетоннага плоту па вуліцах Арцюха, Садовай і Яна Фогеля і 2740 метраў пафарбавана.
Летась закрылі і рэкультывавалі міні-палігон у в. Малюшычы за сродкі фонду аховы прыроды. Адведзены новы ўчастак пад міні-палігон у кар’еры в. Аколіца.
Агароджана ферма “Малюшычы” (5,2 млн руб.), устаноўлена і пафарбавана агароджа фермы і зернесушыльнага комплексу в. Даўгінава (13,8 млн руб.). Адрамантавана ферма і зернесклад у гэтай жа вёсцы.
Сельсавет за бюджэтныя сродкі ўстанавіў і пафарбаваў драўляны плот у Даўгінаве (1000 м. п.) — 19,2 млн руб.
У в. Баранавічы капітальна адрамантавалі мехдвор і ферму, пад’язныя шляхі (пакладзены асфальт за кошт субвенцый з рэспубліканскага бюджэту — 455,5 млн руб.). На гэтых аб’ектах СВК выканаў добраўпарадкаванне: пакладзена тратуарная плітка і агароджана месца для пастаноўкі сельгастэхнікі на мехдвары, устаноўлены і пафарбаваны жалезабетонны плот на ферме (370 п. м. — 7,3 млн руб.), забетаніравалі           пад’язныя шляхі да жывёлагадоўчых памяшканняў, рамантуецца радзільнае аддзяленне фермы (9,4 млн руб.). Заканчваецца капрамонт лазні ў Баранавічах. За сродкі райпа ідзе мадэрнізацыя будынку магазіна. Чакаецца асвоіць 80 млн руб.
Агароджана тэрыторыя праўлення СВК “Малюшычы” (168 м. п. — 3 млн руб.), рамантуецца дах.
Пакладзена новае асфальтавае пакрыццё дарогі Палужжа — Прылукі праз в. Баранавічы.
У Палужжы добраўпарадкоўваецца тэрыторыя дзіцячага сада: заасфальтавана пляцоўка, устанаўліваецца жалезабетонны плот.
У будынак дзіцячага сада пераведзены ФАП, у якім зроблены капрамонт, добраўпарадкавана тэрыторыя (130 млн руб.).
Райпа вядзе капрамонт гандлёвага цэнтра (70 млн руб.). Заасфальтаваны вуліцы: Цэнтральная, Маладзёжная, Віткоўскага, Юбілейная. Асвоена 290,7 млн руб.
За кошт субвенцый рэспубліканскага бюджэту пакладзены асфальт на тэрыторыі фермы в. Палужжа, заасфальтавана пад’язная дарога да яе, а таксама на мехдвары і тэрыторыі зернесушыльнага комплексу (340,7 млн руб.).
Камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемствам “Племзавод Карэлічы” ўстаноўлены і пафарбаваны жалезабетонныя платы вакол зернесушыльнага ком-плексу (226 м. п. на сумму 13 млн руб., піларамы (112 м. п. — 4,3 млн руб.) фермы в. Палужжа (68 м. п. — 3 5,6 млн руб.)).
У Палужжы пачата будаўніцтва 6 жылых аднакватэрных дамоў па вуліцы Віткоўскага.
Мы многае зрабілі. Але навядзеннем парадку на зямлі, добраўпарадкаваннем трэба займацца пастаянна, неабходна ўцягваць у гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемыя землі.
— Віктар Аркадзьевіч, што ў планах на будучае?
— СВК “Малюшычы” навядзе парадак на тэрыторыях, дзе былі будынкі лазнева-пральнага камбіната ў Малюшычах і лазні в. Волца, установіць платы ў  Малюшычах па вуліцы Яна Фогеля, Чачота, Зарэчнай, у Баранавічах па вул. Маладзёжнай.
Лічу, што райпа прыме рашэнне аб выкарыстанні былой сталовай, адрамантуе магазін па вуліцы Цэнтральнай у Палужжы, а аддзел культуры знясе будынак былога сельскага клуба ў Вялікіх Тупалах.
Мы просім мясцовую ўладу дапамагчы капітальна адрамантаваць Малюшыцкі ЦСДК.
У будучым у Палужжы ўстановім платы па вул. Маладзёжнай і Юбілейнай.
Тэрмінова трэба адрамантаваць фасад Дома механізатара, а  ДРБУ устанавіць аўта-павільён у Баранавічах. Нашы людзі будуць удзячны за клопаты пра іх.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.