Аб утварэнні ўчасткаў для галасавання па правядзенню выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Рашэнне  райвыканкама  №  638  ад  15  кастрычніка  2010 г.

У адпаведнасці з артыкуламі 17 і 18 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і са згоды Карэліцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт рашыў:

Утварыць на тэрыторыі Карэліцкага раёна наступныя ўчасткі для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:
УЧАСТАК ДЛЯ ГАЛАСАВАННЯ № 1
Цэнтр — гарадскі пасёлак Карэлічы, памяшканне дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 2 г. п. Карэлічы”. У састаў участка ўваходзяць вуліцы: Гастэлы, Будзённага, Чапаева, Чырвонаармейская, Калгасная, Палявая, Белуша, Паплаўская, Чэхава, Кастрычніцкая, Маладзёжная, Зорная, Садовая, Падлесная, Зарэчная, Матросава, Наберажная, Савецкая дамы 28-78, Гагарына дамы 20-36; завулкі: Кастрычніцкі, Гастэлы, 1-ы і 2-і Чапаева, Чырвонаармейскі, Будаўнікоў, Зарэчны.
УЧАСТАК ДЛЯ ГАЛАСАВАННЯ № 2
Цэнтр — гарадскі пасёлак Карэлічы, памяшканне раённага Дома культуры. У састаў участка ўваходзяць вуліцы: Піянерская, Савецкая дамы 5-25, Прытыцкага, Пушкіна, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Заводская, Чарняхоўскага, Школьная, Арцюха, Жалезняковіча, Камсамольская, Паркавая, 8 Сакавіка, Фаменкі, Царука, 1 Мая, 17 Верасня, Гагарына дамы 4а — 14, Азёрная, Татура, Міцкевіча, Францыска Скарыны, Сонечная, Максіма Багдановіча, Дамейкі, Яна Чачота, Кузьміцкага, Нягневіцкая, Мілюця, Федарака, Раманаўка, завулкі: Францыска Скарыны, Піянерскі, Савецкі, Камсамольскі, 1 Мая.
УЧАСТАК ДЛЯ ГАЛАСАВАННЯ № 3
Цэнтр — гарадскі пасёлак Карэлічы, памяшканне цэнтральнай раённай бальніцы. У састаў участка ўваходзіць цэнтральная раённая бальніца.   
УЧАСТАК ДЛЯ ГАЛАСАВАННЯ № 4
Цэнтр — вёска Краснае, памяшканне цэнтральнага сельскага Дома культуры. У састаў участка ўваходзяць населеныя пункты: Вірышча, Востухава, Жукі, Заполле, Лясок, Камаровічы, Краснае, Навашыно, Пагор”е.
УЧАСТАК ДЛЯ ГАЛАСАВАННЯ № 5
Цэнтр — вёска Тударава, памяшканне сельскага клуба-бібліятэкі. У састаў участка ўваходзяць населеныя пункты: Загор’е, Бушкі, Кальчычы, Руціца, Тударава, Стрэльнікі, Працяневічы.
УЧАСТАК ДЛЯ ГАЛАСАВАННЯ № 6
Цэнтр — вёска Горная Рута, памяшканне дзяржаўнай установы адукацыі “Дольнаруцкая базавая агульнаадукацыйная школа”. У састаў участка ўваходзяць населеныя пункты: Паланая, Амневічы, Куцавічы, Дольная Рута, Горная Рута, Садовая, Барацін, Пятрыкі.
УЧАСТАК ДЛЯ ГАЛАСАВАННЯ № 7
Цэнтр — вёска Варонча, памяшканне дзяржаўнай установы адукацыі “Варанчанская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”. У састаў участка ўваходзяць населеныя пункты: Горбатавічы, Варонча, Літараўшчына, Равіны, Падгайна, Труднава, Мінакі, Белыя Лугі, Цінявічы, Саленікі, Трасейкі, Раманы, Куневічы.
УЧАСТАК ДЛЯ ГАЛАСАВАННЯ № 8
Цэнтр — вёска Баранавічы, памяшканне дзяржаўнай установы адукацыі “Баранавічская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”. У састаў участка ўваходзяць населеныя пункты: Баранавічы, Яруга, Сапатніца,  Руднікі, Селішча, Моладава, Машэвічы, Вялікія Тупалы, Малыя Тупалы, Белая, Забалацце.              УЧАСТАК ДЛЯ ГАЛАСАВАННЯ № 9
Цэнтр — вёска Палужжа, памяшканне адміністрацыйнага будынка камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Племзавод Карэлічы”. У састаў участка ўваходзяць населеныя пункты: Палужжа, Савашы, Навасёлкі, Равіны, Качычы, Горныя Руткавічы, Новыя Руткавічы, Людвікі.
УЧАСТАК ДЛЯ ГАЛАСАВАННЯ № 10
Цэнтр — вёска Малюшычы, памяшканне дзяржаўнай установы адукацыі “Малюшычскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя агульнаадукацыйная школа”. У састаў участка ўваходзяць населеныя пункты: Малюшычы, Даўгінава, Скорава, Аколіца, Лукашын, Сэрвач, Волца, Зарэчча.
УЧАСТАК ДЛЯ ГАЛАСАВАННЯ № 11
Цэнтр — вёска Райца, памяшканне дзяржаўнай установы адукацыі “Райцаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя агульнаадукацыйная школа”. У састаў участка ўваходзяць населеныя пункты: Райца, Рамейкі, Дуброва, Хвалава, Галянова, Шчонава, Плужыны, Лагаватка, Зелянец, Русацін.
УЧАСТАК ДЛЯ ГАЛАСАВАННЯ № 12
Цэнтр — вёска Мірацічы, памяшканне фельчарска-акушэрскага пункта. У састаў участка ўваходзяць населеныя пункты: Мірацічы, Скрышава, Ятвезь, Сёгда, Караліны, Францішкова, Забердава.
УЧАСТАК ДЛЯ ГАЛАСАВАННЯ № 13
Цэнтр — вёска Цырын, памяшканне адміністрацыйнага будынка сельскага выканаўчага камітэта. У састаў участка ўваходзяць населеныя пункты: Цырын, Краснае, Церавічы, Бабонеўка, Быкевічы, Аканавічы, Рукаўчыцы, Кайшоўка, Мокрава, Валокі, Дорагава, Застадолле, Альшаны.
УЧАСТАК ДЛЯ ГАЛАСАВАННЯ № 14
Цэнтр — вёска Беражна, памяшканне Дома сацыяльна-культурных паслуг. У састаў участка ўваходзяць населеныя пункты: Беражна, Лужа, Студзёнка, Крынічнае, Прылукі, Бербашы, Любна, Гарачкі, Міранка.
УЧАСТАК ДЛЯ ГАЛАСАВАННЯ № 15
Цэнтр — вёска Вялікая Мядзвядка, памяшканне дзяржаўнай установы адукацыі “Мядзвядская базавая агульнаадукацыйная школа”. У састаў участка ўваходзяць населеныя пункты: Вялікая Мядзвядка, Малая Мядзвядка, Хлюпічы, Засценкі.
УЧАСТАК ДЛЯ ГАЛАСАВАННЯ № 16   
Цэнтр — гарадскі пасёлак Мір, памяшканне гарадскога Дома культуры. У састаў участка ўваходзіць гарадскі пасёлак Мір.
УЧАСТАК ДЛЯ ГАЛАСАВАННЯ № 17
Цэнтр — гарадскі пасёлак Мір, памяшканне гарадской бальніцы. У састаў участка ўваходзіць гарадская бальніца.
УЧАСТАК ДЛЯ ГАЛАСАВАННЯ № 18
Цэнтр — вёска Аюцавічы, памяшканне дзяржаўнай установы адукацыі “Аюцавічскі вучэбна — педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая  школа”.  У састаў участка ўваходзяць населеныя пункты: Аюцавічы, Сімакава, Возерска, Вялікае Сяло.
УЧАСТАК ДЛЯ ГАЛАСАВАННЯ № 19
Цэнтр — вёска Ярэмічы, памяшканне цэнтральнага сельскага Дома культуры. У састаў участка ўваходзяць населеныя пункты: Ярэмічы, Вялікая Вобрына, Малая Вобрына, Першамайскі Пасёлак, Скорычы, Баўцічы, Даўгінава, Зарэчча.
УЧАСТАК ДЛЯ ГАЛАСАВАННЯ № 20
Цэнтр — вёска Пагарэлка, памяшканне сельскай бібліятэкі — цэнтра зносін і адпачынку. У састаў участка ўваходзяць населеныя пункты: Пагарэлка, Лядкі, Новае Сяло, Быковічы, Сіняўская Слабада, Антанёва, Рудзьма, Чорная.
УЧАСТАК ДЛЯ ГАЛАСАВАННЯ № 21
Цэнтр — вёска Вялікія Жухавічы, памяшканне цэнтральнага сельскага Дома культуры. У састаў участка ўваходзяць населеныя пункты: Вялікія Жухавічы, Малыя Жухавічы, Негнічы, Юравічы, Бурдзявічы.
УЧАСТАК ДЛЯ ГАЛАСАВАННЯ № 22
Цэнтр — вёска Кожава, памяшканне сельскага клуба-бібліятэкі. У састаў участка ўваходзяць населеныя пункты: Радунь, Лемнікі, Кожава, Уша, Церабостынь, Пясочная, Трошчыцы.       
УЧАСТАК ДЛЯ ГАЛАСАВАННЯ № 23
Цэнтр — вёска Далматаўшчына, памяшканне сельскай бібліятэкі-клуба. У састаў участка ўваходзяць населеныя пункты: Вышкава, Крышылоўшчына, Далматаўшчына, Унехава, Асташын, Баяры, Любанічы.
УЧАСТАК ДЛЯ ГАЛАСАВАННЯ № 24
Цэнтр — вёска Лукі, памяшканне цэнтральнага сельскага Дома культуры. У састаў участка ўваходзіць населены пункт Лукі.
УЧАСТАК ДЛЯ ГАЛАСАВАННЯ № 25
Цэнтр — вёска Некрашэвічы, памяшканне дзяржаўнай установы адукацыі “Некрашэвічская базавая агульнаадукацыйная школа”. У састаў участка ўваходзяць населеныя пункты: Некрашэвічы, Беразавец, Крынкі.
УЧАСТАК ДЛЯ ГАЛАСАВАННЯ № 26
Цэнтр — вёска Вялікая Слабада, памяшканне бібліятэкі-цэнтра зносін і адпачынку. У састаў участка ўваходзяць населеныя пункты: Вялікая Слабада, Тарасавічы, Вялетава, Браносава, Рап’ёва, Навасёлкі.
УЧАСТАК ДЛЯ ГАЛАСАВАННЯ № 27
Цэнтр — вёска Турэц, памяшканне цэнтральнага сельскага Дома культуры. У састаў участка ўваходзяць населеныя пункты: Турэц, Загор’е, Качаны, Чыжыноўцы, Лыкавічы, Маласельцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.