Больш тавараў па даступнай цане

Восеньскі кірмаш, які адбыўся 2 кастрычніка на тэрыторыі рынка райспажыўтаварыства, паклаў пачатак традыцыйным кірмашам, дзе карэліччане маглі набыць у запас прадукцыю сельскай гаспадаркі. Сказаць, што “на кірмашы, кожны змог выбраць тавар па душы” нельга. Такога не атрымалася. Пакупнікі, якіх было нямала, запасаліся на зіму бульбай, цыбуляй, набывалі саджанцы пладовых дрэў, кустоў, кветак, яблыкі, мёд. Яшчэ задоўга да пачатку кірмашу збіраліся людзі. Быў нядрэнны выбар садавіны і агародніны. А вось набыць свініну пашчасціла не ўсім жадаючым. Даволі ахвотна людзі куплялі яйкі, якімі па даступнай цане гандлявала ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”. Літаральна праз гадзіну пасля пачатку кірмашу тут засталіся толькі лічаныя аўтамашыны з сельгаскааператываў, з якіх вёўся продаж ячменю, бульбы, сталовых буракоў і прапаноўвала сельгаспрадукцыю райспажыўтаварыства.
Як кажуць “з малатка” пайшла цырынская капуста і морква. Хутка рэалізавалі вывезеную на продаж сельгаспрадукцыю СВК “Маяк-Заполле”, “Жухавічы” і шэраг іншых гаспадарак.
Будзем спадзявацца, што наступныя кірмашы апраўдаюць надзеі карэліччан і яны змогуць набыць не толькі садавіну і гародніну, але і мясную прадукцыю. Карэліччане жадаюць бачыць на восеньскім кірмашы больш тавараў па даступнай цане.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.