“Людзям лепш сказаць праўду, чым даваць пустыя абяцанні”

За першае паўгоддзе г. г. у райвыканкам і пассельвыканкамы паступіў 391 зварот (летась 467). На фоне скарачэння зваротаў грамадзян якасць іх разгляду не адпавядае прад’яўленым патрабаванням кіраўніка дзяржавы, нормам заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Менавіта аб гэтым ішла размова на пасяджэнні райвыканкама, дзе разглядаўся стан работы са зваротамі грамадзян.

Аналіз зваротаў, у тым ліку і ў падведамасных арганізацыях, паказвае, што большасць зваротаў адносіцца да сферы жыллёва-камунальнай, дарожнай гаспадаркі, а гэта і ёсць менавіта сацыяльна значныя пытанні для насельніцтва, якія патрабуюць своечасовага вырашэння мясцовымі органамі ўлады.
— Людзям лепш сказаць праўду, — адзначыў кіраўнік раённай “вертыкалі” В. Л. Шайбак, — чым даваць пустыя абяцанні.
Працяглы час на кантролі знаходзіцца шэраг зваротаў ад жыхароў г. п. Карэлічы і Міра па пытанню добраўпарадкавання кварталаў індывідуальнай забудовы, вуліц і завулкаў. Даўно цягнецца валакіта па зваротах грамадзян у СВК “Цырын-Агра”, якім даюцца пастаянныя адпіскі. Сацыяльна значнымі праблемамі з’яўляюцца пытанні закрыцця магазінаў у вёсцы, аптымізацыі сеткі адукацыі, культуры, якія неабходна абмяркоўваць з людзьмі.
У шэрагу пассельвыканкамаў выяўлены выпадкі несвоечасовай рэгістрацыі зваротаў, у многіх не кантралюецца ход выканання зваротаў, не вырашаных першапачаткова (Ярэ-міцкі, Малюшыцкі, Цырынскі і Мірскі пассельвыканкамы). Ёсць выпадкі фармальнага падыходу да разгляду зваротаў грамадзян.
Сацыяльна важным з’яўляецца пытанне забеспячэння жыллём ільготнай катэгорыі грамадзян — дзяцей-сірот, мнагадзетных сем’яў, інвалідаў. На 1 жніўня г. г. на чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў дзяцей-сірот састаялі 81 чалавек і 54 мнагадзетныя сям’і. Гэта пытанне павінна быць пад асаблівым і пастаянным кантролем аддзела ЖКГ райвыканкама. Існуе праблема закрыцця магазінаў у вёсцы (не функцыяніруюць 34 гандлёвыя аб’екты). Людзі выказваюць незадаволенасць работай аўталавак.
Кіраўнікі аддзелаў, упраўленняў райвыканкама, арганізацый раёна, старшыні пассельвыканкамаў абавязаны выконваць Дырэктыву № 2 ад 27 снежня 2006 г. “Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржапарата”. Яны нясуць персанальную адказнасць за работу са зваротамі грамадзян і рашэнне сацыяльна-значных пытанняў жыццядзейнасці насельніцтва.
У прынятым рашэнні адзначаецца, што кіраўнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, арганізацый раёна, старшыні пассельвыканкамаў абавязаны не дапускаць фактаў валакіты і фармальнага падыходу да разгляду зваротаў грамадзян, пераносу тэрмінаў раней дадзеных абяцанняў па зваротах грамадзян.
Патрабавана забяспечыць поўнае інфармаванне грамадзян аб выкарыстанні заяўнага прынцыпу “адно акно” праз размяшчэнне інфармацыі на стэндах, у газеце “Полымя” і на раённым радыё, інтэрнэце, а таксама ўдасканальваць арганізацыю работы па павышэнню кваліфікацыі работнікаў.
Аддзел ЖКГ райвыканкама (Р. А. Забродская), старшыня Мірскага пасялковага выканкама (І. У. Пятрушка) павінны своечасова выяўляць дзяцей-сірот, дасягнуўшых 18-годдзя, якія мяркуюць вярнуцца ў раён для пражывання і работы, з мэтай своечасовага забеспячэння іх жыллём.
Райвыканкам запатрабаваў ад ДРУП “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Карэліцкага  райвыканкама” (В. В. Александроў) узмацніць кантроль за распрацоўкай праектаў кварталаў індывідуальнай забудовы ў Міры і Карэлічах.
Праўленню райспажыўтаварыства (Г. Л. Міхайлоўская) нельга дапускаць далейшага закрыцця гандлёвых аб’ектаў, якія працуюць у вёсцы, і правесці работу па падбору і расстаноўцы кадраў у закрытыя гандлёвыя аб’екты, далейшая эксплуатацыя якіх мае эканамічную мэтазгоднасць.
Аддзелам райвыканкама адукацыі (І. В. Асташэвіч) і культуры (І. М. Лазар) рэарганізацыю і спыненне дзейнасці аб’ектаў адукацыі і культуры праводзіць з улікам думкі насельніцтва і магчымасцю выкарыстання вызваляемых будынкаў па іншаму прызначэнню.
Райвыканкам запатрабаваў ад аддзела ідэалагічнай работы (В. В. Куляка) забяспечыць жорсткі кантроль за выкананнем зваротаў, якія паступілі ў ходзе правядзення адзіных дзён інфармавання, перадвыбарных кампаній, а таксама за рэагаваннем службовых асоб на крытычныя выступленні ў СМІ і правесці вывучэнне грамадскай думкі сярод насельніцтва раёна з мэтай выяўлення значных пытанняў жыццезабеспячэння грамадзян і прадставіць вынікі даследавання  ў выканкам для ўнясення прапаноў пры складанні праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця Карэліччыны ў 2011 годзе.
Райвыканкам абавязаў першага намесніка старшыні, начальніка райсельгасхарчу С. В. Барычэўскага, намеснікаў старшыні райвыканкама Р. Ю. Абрамчыка, А. А. Быліча, І. Р. Лазарэвіча, кіраўніка спраў С. Я. Трыбуця, начальніка аддзела дакументацыйнага і прававога забеспячэння, работы з насельніцтвам упраўлення справамі райвыканкама Н. Г. Шугля забяспечыць кантроль за работай са зваротамі грамадзян у структурных падраздзяленнях выканкама і курыруемых арганізацыях.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.