“Прамыя лініі” кіраўнікоў дзяржорганаў з насельніцтвам стануць рэгулярнымі

Беларускія чыноўнікі будуць рэгулярна праводзіць гутаркі з насельніцтвам. Прэзідэнт Беларусі падпісаў Указ № 502, якім унесены змяненні і дапаўненні ва Указ ад 16 чэрвеня 2003 года № 254 “Аб дзейнасці інфармацыйна-прапагандысцкіх груп і аб удзеле кіраўнікоў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый у ідэалагічнай рабоце”, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.




У адпаведнасці з палажэннем Указа кіраўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў абавязаны не радзей як адзін раз у два месяцы праводзіць прамыя тэлефонныя лініі, кіраўнікі іншых дзяржорганаў, а таксама дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Прэзідэнту або ўраду, — не радзей як адзін раз у квартал.
У мясцовых выканаўчых і распарадчых органах будуць створаны “гарачыя лініі” для работы з насельніцтвам.
Указам таксама вызначана, што старшыні аблвыканкамаў і мінскага гарвыканкама не радзей як адзін раз у квартал будуць праводзіць прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі.
Як растлумачылі ў прэс-службе, дакумент прыняты з мэтай далейшага ўдасканалення сістэмы работы дзяржаўных органаў з насельніцтвам.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.