Рыхтуемся да зімы і вясны 2011 года

Райвыканкам прыняў рашэнне аб правядзенні раённага агляду гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы гаспадарак і іншых сельскагаспадарчых арганізацый да работы ў зімовых умовах і падрыхтоўкі машынна-трактарнага парка да веснавых палявых работ 2011 года і зацвердзіў камісію, якую ўзначаліў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу С. В. Барычэўскі.
З мэтай своечасовай падрыхтоўкі вытворча-бытавых памяшканняў, тэхналагічнага абсталявання майстэрань, правядзення якаснага рамонту і абслугоўвання машынна-трактарнага парка, забеспячэння тэхналагічнай дысцыпліны і належнага парадку на машынных дварах будзе праведзены раённы агляд гатоўнасці з 1 кастрычніка па 15 снежня 2010 г.
Якія ж умовы правядзення агляду? Ажыццяўляецца пастаноўка тэхнікі, якая вызвалілася ад работы, на захоўванне, добраўпарадкаванне машынных двароў, будаўніцтва і рамонт аб’ектаў машыннага двара, а таксама ўкараненне прагрэсіўных тэхналогій па аднаўленню, рамонту, захаванасці і тэхабслугоўванню тэхнікі.
З 15 лістапада па 15 снежня г. г. камісіямі правяраецца гатоўнасць рамонтна-вытворчых памяшканняў СВК, ДП “Племзавод “Карэлічы”, ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”, ААТ “Карэлічы-Лён”, ААТ “Карэліцкая сельгастэхніка” да работы ў зімовых умовах, арганізацыя рамонту тэхнікі, забеспячэнне тэхналагічнай дысцыпліны на машынных дварах і наяўнасць санітарна-бытавых умоў для работы механізатараў.
Раённая камісія з удзелам кіраўнікоў, інжынерна-тэхнічных работнікаў гаспадарак ажыццяўляе праверку стану рамонтна-эксплуатацыйнай базы, арганізацыю рамонту, захоўвання і тэхабслугоўвання машын і абсталявання ў кожнай гаспадарцы раёна.
Ацэньваюцца вынікі па 50-бальнай сістэме згодна з методыкай, зацверджанай пастановай калегіі Мінсельгасхарчу краіны і прэзідыума Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК. Пераможцы, заняўшыя тры прызавыя месцы, будуць удастоены Дыпломаў райвыканкама і грашовых прэмій у суме 180 базавых велічынь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.