Трэція ў вобласці

У горадзе Слонім завяршыліся гульні на першынства вобласці па ручному мячу.
Нашы гандбалісткі Алеся Мароз, Лізавета Гоцка, Анастасія Кохан, Яўгенія Уласевіч, Ксенія Петрашэўская, Вераніка Арцюх (Карэліцкая СШ № 2), Вольга Кур’ян, Рэната Фіняк, Ірына Яўсей, Надзея Шынкевіч, Карына Ціхарэнка (гімназія № 1 г. п. Карэлічы) і Ангеліна Кучук (вучылішча алімпійскага рэзерву) у сваёй падгрупе саступілі саперніцам з Ашмян і ў фінале змагаліся за трэцяе месца. Поспех спрыяў нашым дзяўчатам, з чым іх і віншуем. А добрую гульню паказалі разыгрываючая Алеся Мароз і варатар Вераніка Арцюх.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.