Варанчанскія красмены лепшыя

Раённыя спаборніцтвы па кросу сярод вучняў агульнаадукацыйных школ адбыліся ў Райцы. У іх удзельнічалі 233 юныя красмены, якія спаборнічалі ў чатырох узроставых катэгорыях.
Ва ўзроставай групе сярод юнакоў 1993-1994 гадоў нараджэння перамогу заваяваў Руслан Кулініч з Цырына, на другім месцы Аляксей Скобля з Мірскага дзяржаўнага мастацкага прафесіянальна-тэхнічнага каледжа, на трэцім месцы Павел Карпач з Варанчанскай СШ. Сярод іх равесніц на першым месцы Галіна Пашкевіч (Варонча), на другім — Кацярына Сямёнава (Карэліцкі ліцэй)  і на трэцім месцы Яўгенія Баравец (Малюшычы).
У юнакоў 1995-1996 гадоў нараджэння перамогу святкаваў Дзяніс Васілеўскі з Варончы, на другім месцы Антон Вярбіцкі з гэтай жа вёскі, на трэцім месцы Яўгеній Альбіноўскі (гімназія № 1 г. п. Карэлічы).
У дзяўчат у гэтай катэгорыі на першым месцы Таццяна Пашкевіч (Варонча), на другім — Анастасія Бургун (Варонча), на трэцім месцы Вольга Кулак (Райца).
Сярод юнакоў 1997 года нараджэння на першым месцы Валянцін Галузо (Дальнаруцкая БШ), на другім — Арцём Далмат (Жухавіцкая СШ), на трэцім месцы — Дзяніс Мацэль (Мірская СШ). Сярод дзяўчат у гэтай узроставай групе на першым месцы Вольга Барыла (Дальнаруцкая БШ), на другім — Юлія Бухавец (Турэцкая СШ), на трэцім — Ганна Лазарчык (Цырынская СШ).
У юнакоў 1998 года нараджэння і маладзейшых на першым месцы Аляксандр Занько з Варанчанскай СШ, на другім — Раман Орсіч з гімназіі № 1 г. п. Карэлічы і на трэцім — Сяргей Мялешка з Варанчанскай СШ. У дзяўчат гэтай жа ўзроставай групы першай была Марыя Непагода з Турца, другой — Алеся Гаўрош з Варончы і трэцяй — Ангеліна Пушкарова з Дольнай Руты.
Агульнакаманднае першае месца сярод сярэдніх школ заваявалі варанчанскія красмены, другое — цырынскія, трэцяе — жухавіцкія.
Сярод базавых школ на першым месцы Дальнаруцкая БШ, на другім Аюцавіцкая і на трэцім Мядзвядская базавая школа.
Святлана ВЯРБІЦКАЯ,
завуч ДЮСШ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.