Ведаць і любіць прыгожае…

З 1998 года ў нашай краіне адзначаецца прафесіянальнае свята — Дзень работнікаў культуры. З гэтай нагоды мы пагутарылі з начальнікам аддзела культуры райвыканкама Інай Міхайлаўнай ЛАЗАР


:
— Агульнавядома, што культура аказвае асаблівы ўплыў у нашым грамадстве, ды і не толькі ў нашым. Яе высокі ўзровень — зарука фарміравання спрыяльнага жыццёвага асяродку ўсёй нацыі. Без апоры на высокую культуру мы не зможам выхаваць грамадзяніна-патрыёта, руплівага працаўніка, клапатлівага сем’яніна, асобу творчую і духоўна багатую.
— Чым ганарыцца культура нашага раёна?
— Калі гаварыць пра матэрыяльную складаемую культуры, дык гэта, безумоўна, славуты Мірскі замак, а дакладней Замкавы комплекс “Мір” — філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. На тэрыторыі раёна размешчана 16 аб’ектаў, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей нашай краіны, сярод іх Троіцкая царква і Мікалаеўскі касцёл у г. п. Мір, царква Святой Варвары ў в. Райца.
На Карэліччыне дастойная сетка ўстаноў культуры: 19 Дамоў культуры, 24 бібліятэкі, два Дамы рамёстваў, раённы метадычны цэнтр, краязнаўчы музей “Зямля і людзі”, 4 дзіцячыя школы мастацтваў, у якіх вучацца 470 навучэнцаў. Яны з’яўляюцца пачатковым звяном у падрыхтоўцы будучых спецыялістаў для нашых устаноў.
У раёне працуюць 14 калектываў, якія носяць ганаровыя званні “народны” і “ўзорны”. Сярод іх добра вядомыя не толькі ў раёне, але і далёка за яго межамі: “Закрытыя твары”, “Цырынскія музыкі” мясцовага ЦСДК, “Віланэла” і “Арыетта” Карэліцкай школы мастацтваў, духавы аркестр Цырынскай дзіцячай школы мастацтваў.
Зразумела, што ні адзін калектыў не можа адбыцца без яго асновы, стрыжня — адданага сваёй справе, высокаадукаванага і вопытнага спецыяліста.
Якаснае бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва забяспечваюць: Л. К. Арцюх (дырэктар ЦБС), Г. М. Казлоўская (бібліятэкар Жухавіцкай СБ), В. С. Маклюк (бібліятэкар Пагарэльскай бібліятэкі-цэнтра зносін і адпачынку), М. В. Шульц (бібліятэкар Гарнаруцкай бібліятэкі-цэнтра сацыяльна-культурнага абслугоўвання), Л. М. Лось (бібліятэкар Баранавіцкай СБ), Т. М. Скок (загадчык Мірскай гарпасялковай бібліятэкі).
Нямала выпускнікоў дзіцячых школ мастацтваў звязала сваё далейшае жыццё з культурай і мастацтвам, дзякуючы ўмелай педагагічнай і кіраўніцкай дзейнасці В. В. Навумовіча, дырэктара Цырынскай ДШМ, Н. І. Ушаковай, дырэктара Мірскай ДШМ, Д. Г. Малышчык дырэктара Жухавіцкай ДШМ.
Умела кіруюць клубнымі ўстановамі  С. І. Абламейка (Жухавіцкі ЦСДК), Л. В. Кавалеўская (Ярэміцкі ЦСДК), Т. І. Герман (Красненскі ЦСДК), Г. Д. Зіневіч (Баранавіцкі ЦСДК), С. Г. Кудзіна (Малюшыцкі ЦСДК), С. К. Русак (Цырынскі ЦСДК),  С.  В.  Кот (Мірскі ГДК),   Н. П.  Жук (Турэцкі ЦСДК).
Ніводнае мерапрыемства не абыходзіцца без удзелу раённага метадычнага  цэнтра і Дома рамёстваў (кіраўнікі Н. М. Гароднік і Н. А. Манкевіч).
Беражліва захоўвае і памнажае гісторыю роднага краю калектыў краязнаўчага музея “Зямля  і  людзі” (дырэктар І. М. Цівунчык).
Хачу выказаць удзячнасць былым работнікам, якія прысвяцілі значную частку свайго жыцця культуры раёна: В. В. Струк, В. У. Чартку, І. С. Улану, В. В. Жучэнку, У. М. Тананку, Е. П. Жучэнка, А. І. Хіневіч,  А. В. Шэга, М. П. Крэнь, Н. С. Яфрэмавай, С. А. Касцюк, Л. В. Трушынскай, М. Е. Кохан і многім іншым.

Прысвецяць сябе музыцы
На працягу пяці гадоў вучні Жухавіцкай дзіцячай школы мастацтваў пастаянна ўдзельнічаюць у абласных і рэспубліканскіх фестывалях-конкурсах. Сярод самых актыўных — Ганна Мамончык, Таццяна Ламанос, Анастасія Хіневіч, Дар’я Малышчык.
23 выпускнікі ДШМ вырашылі звязаць свой лёс з музыкай. Вось і сёлета паступілі Дар’я Малышчык у Лідскае  дзяржаўнае музычнае вучылішча, а Ірына Карэняка і Вольга Герасімава — у Гродзенскі каледж мастацтваў.
У дзіцячай школе мастацтваў праводзяцца вечары адпачынку, дыскатэкі. Як традыцыя, у канцы навучальнага года праходзіць агульнашкольны конкурс “Маладыя выканаўцы”, дзе ўсе ўдзельнікі атрымліваюць салодкія прызы, а пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і граматамі.
У дзіцячай школе мастацтваў дзяўчынкі і хлопчыкі могуць вучыцца на цымбалах, домры, баяне, фартэпіяна, духавых інструментах, дэкаратыўна-прыкладному мастацтву. Дзверы школы заўжды адчынены для аматараў музыкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.