Адбылася трэцяя выязная сесія раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання.

Яе ўдзельнікі наведалі мехмайстэрні ў в. Палужжа, побач знаходзіцца зернесушыльны комплекс, піларама, дзе ўсё агароджана. Тлумачэнні даваў дырэктар КСУП В. К. Чыжык.



Затым дэпутаты і запрошаныя пабывалі на Палужскім ФАПе.
Пад’язджаючы да в. Даўгінава, здалёк бачны зернесушыльны комплекс, які па-гаспадарску агароджаны, добраўпарадкавана тэрыторыя. Наводзіцца парадак і на фермах, якія размешчаны побач. Старшыня СВК “Малюшычы” А. М. Кулініч падрабязна расказаў аб зробленым сваімі сіламі і за бюджэтныя сродкі.
Удзельнікі сесіі пабывалі ў Малюшычах: на КПП, у магазіне “Родны кут”. Непазнаць будынак былога дзіцячага сада, а цяпер тут размешчана дашкольная група выхавання дзяцей, а на другім паверсе — пачатковыя класы ўстановы адукацыі “Малюшыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа”. Пастараліся будаўнікі ды і педагагічны калектыў пад умелым кіраўніцтвам А. М. Галушка.  Створаны выдатныя ўмовы для настаўнікаў, вучняў, а таксама выхавальнікаў і дзяцей.
Затым усе наведалі малочнатаварны комплекс “Машэвічы”, мехмайстэрні в. Баранавічы СВК “Малюшычы” і лазню, дзе завяршаецца рамонт.
Сесія прадоўжыла работу ў актавай зале райвыканкама, дзе разгледзелі галоўнае пытанне “Аб сумеснай рабоце Малюшыцкага сельскага Савета дэпутатаў, суб’ектаў гаспадарання, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, па навядзенню парадку на зямлі, добраўпарадкаванню населеных пунктаў”, па якому прынята рашэнне.
Дэпутаты ўнеслі змяненні ў рашэнне раённага Савета дэпутатаў ад 29 студзеня г. г. № 141 “ Аб лімітах здабычы прыродных рэсурсаў у 2010 годзе”.
Сесія зацвердзіла “Інструкцыю аб парадку арганізацыі і правядзення аукцыёнаў па продажу невыкарыстоўваемай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Карэліцкага раёна, з устанаўленнем пачатковага кошту продажу, роўнаму адной базавай велічыні”.
Зацверджаны Рэгламент Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў.
Прынята рашэнне “Аб органе афіцыйнага апублікавання нарматыўных прававых актаў Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў”.
На сесіі прынята рашэнне прадставіць чатыры водныя аб’екты (сажалкі), размешчаныя паблізу вёскі Рап’ёва на тэрыторыі Турэцкага сельскага выканаўчага камітэта, агульнай плошчай 2,9 га ў арэнду прыватнаму вучэбнаму ўнітарнаму прадпрыемству “Аўтаміргруп” тэрмінам на 5 (пяць) гадоў, для рыбаводства і іншых мэт.
Сесія ўнесла змяненні і дапаўненні ў рашэнне раённага Савета дэпутатаў ад 28 снежня 2009 г. № 135 і ўдакладніла асобныя паказчыкі раённага бюджэту па расходах на 2010 год.

Добавить комментарий