“Каму знакі не закон?”

Пад такой назвай у газеце “Полымя” (№ 63, 14 жніўня 2010 года) быў надрукаваны калектыўны зварот жыхароў вёсак Ярэмічы, Вобрына, Баўцічы наконт арганізацыі руху аўтатрактарнай тэхнікі праз гэтыя населеныя пункты з выкарыстаннем аб’язной дарогі.

Адказ на яго даслаў  рэдакцыі начальнік аддзялення ДАІ РАУС                Ю. Б. Шпакоўскі, які паведамляе: “Аддзяленнем ДАІ праведзена абследаванне вулічна-дарожнай сеткі, якая праходзіць праз Вялікую і Малую Вобрыну, Баўцічы. Асфальтабетоннае пакрыццё гэтай аўтадарогі знаходзіцца ў здавальняючым стане. Раней устаноўленыя дарожныя знакі № 3.4 “Рух грузавых аўтамабіляў забаронены” дэманціраваны ў сувязі з капітальным рамонтам вулічна-дарожнай сеткі. Згодна з дыслакацыяй дарожных знакаў на аўтадарозе Турэц-Ярэмічы-Скорычы ўстаноўка дарожных знакаў “Рух грузавых аўтамабіляў забаронены” не прадугледжана. Як недахоп, варта адзначыць адсутнасць тратуараў на працягу ўсёй вуліцы названых населеных пунктаў.
Аб’язная дарога, якая праходзіць за вёскамі Малая і Вялікая Вобрына, Баўцічы, з’яўляецца ўнутрыгаспадарчай дарогай СВК імя Царука. Зараз для руху транспартных сродкаў яна непрыгодная. Рух грузавых аўтамабіляў і сельскагаспадарчай тэхнікі па ёй магчымы толькі пасля капітальнага рамонту дарожнага палатна і з’ездаў”.

Добавить комментарий