Як прайшоў прызыў

Прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве праведзены ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб воінскім абавязку і воінскай службе” са змяненнямі і дапаўненнямі, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 красавіка 2010 года                  № 182 “Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыву, службы ў рэзерве, і прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў красавіку-верасні 2010 г.” і рашэннем раённага выканаўчага камітэта ад 26 красавіка 2010 года № 253 “Аб правядзенні прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў красавіку-верасні 2010 года”.
На прызыўныя камісіі выклікаліся 258 (100 %) прызыўнікоў, якія належалі прызыву на тэрміновую ваенную службу. Прыбылі на камісію ўсе 258 прызыўнікоў. Не з’явіліся на мерапрыемствы прызыву 3 чалавекі, якім не былі ўручаны павесткі з-за іх адсутнасці па месцы пастаяннага жыхарства. У адносінах гэтых прызыўнікоў РАУС прымаюцца меры па іх вышуку і дастаўцы іх у райваенкамат.
З агульнай колькасці прайшоўшых камісію прызвана на тэрміновую ваенную службу 49 і на службу ў рэзерве — 6 чалавек. Залічаны ў запас 51 чалавек. Прадастаўлена 147 адтэрміновак, з якіх 112 для прадаўжэння адукацыі, 14 — па сямейных абставінах, 21 — па стану здароўя.
У войскі накіравана 46 чалавек, з якіх 5 маюць вышэйшую адукацыю, 38 — агульную сярэднюю, прафесіянальна-тэхнічную і сярэднюю спецыяльную, 3 — агульнабазавую адукацыю.
Па роду заняткаў на службу прызваны 11 чалавек, якія працавалі ў прамысловасці, 9 — у сельскай гаспадарцы, 16 — пасля заканчэння навучальных устаноў.
Віталій ГАЛУШКА,
ваенны камісар раёна, падпалкоўнік.

Добавить комментарий