Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Карэліцкага раёна на 2011 год

Студзень
45 гадоў назад (15 студзеня 1966 года) на базе Мірскай міжкалгаснай птушкафермы быў арганізаваны саўгас “Чырвонаармейскі”, які 5 лютага 1971 г. быў пераўтвораны ў птушкафабрыку “Чырвонаармейская”. З 22 жніўня 2002 г. — Рэспубліканскае ўнітарнае сельскагаспадарчае вытворчае прадпрыемства “Птушкафабрыка” “Чырвонаармейская”; з 2007 г. — камунальнае сельскагаспадарчае вытворчае прадпрыемства “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”.
(Пастанова Савета Міністраў БССР ад 15 студзеня 1966 г. № 22, фонд № 48, вопіс 1, д. 1. лл.3-4; Пастанова Савета Міністраў БССР ад 5 лютага 1971 г. № 24, гістарычная даведка, справа фонду № 48, лл. 4, 6; Пашпарт архіву птушкафабрыкі, назіральная справа фонду № 21).
Май
50 гадоў з дня стварэння (11 мая 1961 года) Карэліцкага раённага аддзялення “Сельгастэхніка” Гродзенскага абласнога аб’яднання “Сельгастэхніка” (з 26.06.2001 — адкрытае акцыянернае таварыства “Карэліцкая сельгастэхніка”.
(Пастанова Савета Міністраў БССР ад 11 мая 1961 г. № 277, фонд № 33, вопіс 1, д. 287, лл. 95-105).

Чэрвень
70 гадоў назад (26 чэрвеня 1941 г.) нямецка-фашысцкімі войскамі быў акупіраваны     г. п. Карэлічы.
(Архівы і справаводства. Навукова-практычны ілюстраваны часопіс. № 3, 2004, Мінск, “Беларускі Дом друку”, стар. 138).
70 гадоў назад (26 чэрвеня 1941 года) нямецка-фашысцкімі войскамі быў акупіраваны г. п. Мір Мірскага (цяпер Карэліцкага) раёна.
(Архівы і справаводства. Навукова-практычны ілюстраваны часопіс № 3, 2004, Мінск, Беларускі Дом друку, стар. 138).

Жнівень
80 гадоў назад (2 жніўня 1931 г.) у Карэліцкай гміне адбыліся масавыя дэманстрацыі сялян супраць падрыхтоўкі нападу на СССР.
(Барацьба працоўных Заходняй Беларусі за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне і ўз’яднанне з БССР. Дакументы і матэрыялы, т. 2 (1929-1939 гг.). Мінск, “Беларусь”, 1972, стар.144).
Т. РЫБЧЫНСКАЯ,
загадчыца аддзела па архівах і справаводству навукова-метадычнай установы “Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.