Лепшы веласіпедыст — дзяўчынка

У Мядзвядскай базавай школе шмат увагі ўдзяляецца выкананню патрабаванняў Правіл дарожнага руху.
Найбольш цікавым мерапрыемствам, якое ўсім нам спадабалася, былі спаборніцтвы веласіпедыстаў. У ім прымалі ўдзел хлопчыкі і дзяўчынкі 5 – 9-ых класаў. Кожны з нас хваляваўся. І нездарма. Этапы спаборніцтваў былі складаныя. Асабліва цяжка было пераадолець “слалам”, S-абразную дарожку, “арэлі”. І хоць не ўсё ў нас выдатна атрымалася, мы засталіся задаволенымі.
Пераможцы адзначаны прызамі. А галоўнае тое, што ў спаборніцтвах веласіпедыстаў перамагла дзяўчынка, вучаніца пятага класа Іна Врублеўская. Дарэчы, дзяўчынкі лепш ведаюць і Правілы дарожнага руху.
Мікіта Ліннік,
вучань 6 класа Мядзвядскай базавай школы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.