З чым уступаем у зімоўку

Чарговы семінар-нарада кіраўнікоў гаспадарак, галоўных заатэхнікаў, ветурачоў, спецыялістаў райсельгасхарчу, райветстанцыі і племстанцыі па пытаннях арганізацыі вытворчасці малака і мяса ў зімова-стойлавым перыядзе пачаўся з аб’езду малочнатаварных ферм гаспадарак.
Удзельнікі семінара наведалі ферму “Востухава” СВК “Маяк-Заполле”, МТФ “Людвікі” ДП “Племзавод “Карэлічы”, “Міратычы” СВК “Свіцязянка-2003”, “Сэрвач” СВК “Малюшычы”, “Кайшоўка” СВК “Цырын-Агра”, “Далматаўшчына” СВК “Лукі-Агра”, “Малыя Жухавічы” СВК “Жухавічы”, “Любна” ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”, “Вялікая Вобрына” СВК імя Царука, “Вялікая Слабада” СВК імя Чарняхоўскага.
Тлумачэнні па жывёлагадоўчых аб’ектах давалі кіраўнікі гаспадарак і галіновыя спецыялісты.
Падвядзенне вынікаў  аб’езду адбылося ў зале пасяджэнняў Дома Саветаў. На ім аб недахопах у гаспадарках раёна ў арганізацыі вытворчасці малака і мяса ў перыяд зімоўкі жывёлы гаварыў намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама  І. І. Жданаў.
Захаванасці сельскагаспадарчай жывёлы і недапрацоўках ветспецыялістаў па выкананю ветэрынарна-санітарных патрабаванняў на жывёлагадоўчых аб’ектах прысвяціў сваё выступленне галоўны ветурач раёна У. А. Занько.
Па абмяркоўваемых пытаннях былі заслуханы справаздачы кіраўнікоў і спецыялістаў гаспадарак.
У мерапрыемстве прыняў удзел і выступіў старшыня раённага выканаўчага камітэта В. Л. Шайбак.
Станіслаў ЛУКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.