Калі да праблем людзей без валакіты і фармалізму

Мясцовая ўлада вялікую ўвагу ўдзяляе рабоце са зваротамі грамадзян. Дарэчы, колькасць зваротаў з кожным годам змяншаецца. І вядома чаму!

Напрыклад, у раёне штомесячна арганізуюцца “прамыя лініі”, якія праводзіць райвыканкам, кіраўнікі аддзелаў і ўпраўленняў. Кожны месяц праводзяцца адзіныя дні інфармавання насельніцтва, калі інфармацыйна-прапагандысцкія групы аблвыканкама і райвыканкама сустракаюцца з працоўнымі калектывамі, а таксама па месцы жыхарства грамадзян. Пытанні, якія хвалююць людзей, вырашаюцца ў час сустрэч ці бяруцца на кантроль для іх рашэння праз некаторы час. Іменна ў час такіх сустрэч вырашаюцца праблемы і “здымаюцца” хвалюючыя пытанні. А калі так пастаўлены справы ў раёне, то і зваротаў становіцца значна менш.
У гэтым пераканаўся і старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Мікалаевіч Наумовіч, які вёў прыём грамадзян у райвыканкаме. Толькі некалькі чалавек прыйшлі вырашыць свае праблемы.
Калі кіраўнікі мясцовай улады, а таксама прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, пассельвыканкамаў, сельгаскааператываў з вялікай адказнасцю адносяцца да зваротаў грамадзян і вырашаюць іх без валакіты і фармалізму, тады і скаргаў няма, і людзі задаволены.
Іван ВЕРАСОК.
Фота Леаніда ЛЕЙКІ.

Добавить комментарий