АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА ПЕРАМОГ НА ВЫБАРАХ

На выбарах Прэзідэнта Беларусі перамог Аляксандр Лукашэнка, набраўшы 79,67 працэнта галасоў. Згодна з папярэднімі вынікамі галасавання дзеючага кіраўніка дзяржавы падтрымалі 5 млн 122 тыс. выбаршчыкаў. Аб гэтым паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
За Рыгора Кастусёва аддалі свае галасы 1,97 працэнта выбаршчыкаў, за Аляксея Міхалевіча — 1,2 працэнта, Уладзіміра Някляева — 1,77 працэнта, Яраслава Раманчука — 1,97 працэнта, Віталя Рымашэўскага — 1,1 працэнта, Андрэя Саннікава — 2,56 працэнта, Мікалая Статкевіча — 1,04 працэнта, Віктара Цярэшчанку — 1,08 працэнта, Дзмітрыя Уса — 0,48 працэнта. Супраць усіх прагаласавалі 6,47 працэнта выбаршчыкаў.
Паводле даных Цэнтрвыбаркама, у Беларусі на выбарах Прэзідэнта прагаласавалі 90,4 працэнта выбаршчыкаў.
У Брэсцкай вобласці яўка склала 91,2 працэнта, у Віцебскай — 93,1, Гомельскай — 92,9, Гродзенскай — 90,7, Магілёўскай — 93,2, Мінскай вобласці — 90,8, у горадзе Мінску — 93,6 працэнта.
У датэрміновым галасаванні прынялі ўдзел 23,1 працэнта выбаршчыкаў, або 1 млн 629,2 тыс. чалавек.
Старшыня Цэнтрвыбаркама таксама паведаміла, што скаргаў па выніках выбараў у ЦВК пакуль не паступала.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.