Адраджэнне і развіццё вёскі працягваецца

Як паведамлялася ўжо, на сумесным выязным пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта разгледжаны ход выканання раённай праграмы адраджэння і развіцця вёскі, абуладкавання аграгарадкоў Варонча, Машэвічы і Палужжа.
Адбыўся выезд у аграгарадкі Варонча, Машэвічы і Палужжа. Прысутныя наведалі Варанчанскі сельскі Дом культуры, паштовае аддзяленне, магазін, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт і Варанчанскую СШ, з такімі ж аб’ектамі азнаёміліся ў аграгарадках Машэвічы і Палужжа. Дарэчы, больш месяца таму адбылася выязная сесія райсавета дэпутатаў, у час якой яе ўдзельнікі пабывалі на аб’ектах у Палужжы, Малюшычах, Баранавічах, Машэвічах.
Варта заўважыць, што аграгарадкі сталі сапраўднымі цэнтрамі для жыхароў вёскі, дзе можна атрымаць усе паслугі, якія адпавядаюць дзяржаўным сацыяльным стандартам, і якія ў патрэбнай ступені задавальняюць запыты нашых вяскоўцаў.
Сёння, напярэдадні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, мясцовая ўлада смела можа далажыць жыхарам Карэліччыны, і ў першую чаргу вяскоўцам, што Праграма адраджэння і развіцця вёскі, прынятая на 2005-2010 гады, паспяхова выканана. За гады пяцігодкі тут праведзена рэканструкцыя, капітальны рамонт, мадэрнізацыя, перааснашчэнне і будаўніцтва новых аб’ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння, у тым ліку адукацыі, культуры, аховы здароўя, гандлю, а таксама камунальна-бытавога абслугоўвання насельніцтва, сувязі.
На Карэліччыне статус аграгарадкоў атрымалі 10 населеных пунктаў, дзе ўведзена ў эксплуатацыю 53 новыя жылыя дамы, адрамантавана 50,3 км вуліц і дарог, 9 аб’ектаў аховы здароўя, 10 комплексных прыёмных пунктаў, 14 устаноў адукацыі. Рэканструявана і прыведзена ў належны парадак больш 210 аб’ектаў вытворчага і сацыяльна-культурнага прызначэння. Усяго на абуладкаванні  аграгарадкоў за 2005-2009 гады асвоена  34,8 млрд руб.
У бягучым годзе статус аграгарадкоў набудуць тры населеныя пункты — Варонча, Машэвічы і Палужжа, на развіццё якіх планавалася накіраваць 11,5 млрд руб.
На выязным пасяджэнні дадзена характарыстыка аграгарадкоў.
Варонча. Аднайменны сельсавет размешчаны на плошчы 5305 га. Тут пражываюць 722 чалавекі. Плошча Варончы — 135,2 га, пражывае 368 чалавек, з іх 213 працаздольных, 67 пенсіянераў, 85 дзяцей да 16 гадоў. На абуладкаванні асвоена 2927,2 млн руб. Работы вяліся на 16 аб’ектах.
Машэвічы. Агульная плошча населенага пункта — 264,7 га, пражывае 301 чалавек: 174 працаздольныя, 76 — пенсіянеры, 51 — дзеці да 16 гадоў. На абуладкаванне аграгарадка асвоена 1890,0 млн руб. Работы вяліся на 14 аб’ектах.
Палужжа. Агульная плошча — 182,8 га. Тут пражывае 502 жыхары: 295  працаздольных, 125 пенсіянераў і 82 дзіцяці. Усяго асвоена 1935,3 млн руб. Работы вяліся на 15 аб’ектах.
У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта А. Р. Лукашэнкі аб выпрацоўцы і ўкараненні ў Беларусі сацыяльных стандартаў па прадастаўленню паслуг у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у раёне праведзены комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне ўзроўню жыцця грамадзян і даступнасці паслуг. У галіне ЖКГ прадугледжана 13 стандартаў. Нарматывы забеспячэння грамадзян вадой, газам, электраэнергіяй, па асвятленню вуліц міні-палігонамі выконваюцца па ўсіх аграгарадках. Праўда, не адпавядае дзяржстандарту наяўнасць памывачных месц  у лазнях вёсак Палужжа і Малюшычы. Лазня і душавыя ёсць у аграгарадку Варонча, а ў Баранавічах яшчэ не ўведзена лазня. Не выкананы стандарт па ўдзельнай вазе вуліц з удасканаленым пакрыццём.
Кожны год вялікая ўвага ўдзяляецца сістэме адукацыі, стварэнню моцнай матэрыяльна-тэхнічнай базы для павышэння агульнаадукацыйнага ўзроўню вясковай моладзі.
У Варанчанскай СШ вучыцца ў 11 класах-камплектах 81 вучань, у тым ліку 5 вучняў першага класа на базе дзіцячага сада. Сёлета на капрамонт будынку з рэспубліканскага бюджэту выдзелена 500 млн руб., зроблены ўнутраны рамонт, заменены ваконныя і дзвярныя блокі, добраўпарадкавана тэрыторыя. Каб палепшыць якасць адукацыі, перааснашчаны прадметныя кабінеты, набыта новая школьная мэбля. Для паляпшэння харчавання вучняў устаноўлена тэхналагічнае абсталяванне. Уласнымі сіламі аддзела адукацыі зроблены бягучы рамонт садка, а на капрамонт будынку з рэспубліканскага бюджэту накіравана 100,6 млн руб.
У Баранавіцкай СШ у 11 класах-камплектах вучацца 73 вучні. Тут усё даведзена да ладу, як і ў дзіцячым садзе, які наведвае 18 дзяцей.
У 7 класах Палужскай БШ вучацца 30 вучняў, а садок наведвае 12 дзяцей. Тут размешчаны і педагагічны цэнтр раёна (14 чалавек).
У названых аграгарадках дзейнічаюць установы культуры: Варанчанскі сельскі Дом культуры-цэнтр зносін і адпачынку (ва ўстанове працуе 4 клубныя фарміраванні); Варанчанская сельская бібліятэка, якая абслугоўвае 13 населеных пунктаў, у якіх пражываюць 722 чалавекі: 113 дзяцей да 15 гадоў і 285 пенсіянераў; Баранавіцкая сельская бібліятэка, якая абслугоўвае 10 населеных пунктаў (742 чалавекі), за 10 месяцаў 2010 года ёю карысталіся 415 чытачоў, з іх 109 дзяцей і 32 пенсіянеры (на даму абслугоўваюцца 18 жыхароў); Палужская сельская бібліятэка, якая абслугоўвае 8 вёсак, дзе пражывае 709 чалавек, з іх 571 чытач.
На аб’ектах аховы здароўя праведзены бягучы рамонт арандуемых памяшканняў (зроблена ўнутраная аддзелка, заменены ваконныя і дзвярныя блокі), добраўпарадкавана тэрыторыя.
Каб задаволіць запыты вяскоўцаў у таварах і паслугах, зроблена мадэрнізацыя і рамонт магазінаў, устаноўлена новае абсталяванне. На выкананне работ прыцягнута 230 млн руб. з рэспубліканскага бюджэту і 8 млн руб. уласных сродкаў.
Комплексна-прыёмны пункт у Варончы абсталяваны ў сельскім Доме культуры, які абслугоўвае жыхароў 13 вёсак. Тут абсталяваны рабочыя месцы прыёмшчыка заказаў, цырульніка, швачкі, прымаюць заказы па 18 відах паслуг, наладжаны гандаль таварамі  народнага спажывання, рытуальнымі вырабамі.
Завяршаецца капрамонт КПП в. Баранавічы, добраўпарадкавана тэрыторыя. Усяго асвоена 58 млн руб.
КПП у Палужжы будзе размешчаны ў будынку дзіцячага сада. Плануецца бягучы рамонт.
У аддзяленнях паштовай сувязі (размешчаны ў арандуемых памяшканнях) за кошт РВПС зроблены бягучы рамонт, набыты абсталяванне і мэбля. Затрачана 25 млн руб.
За кошт сродкаў абласнога бюджэту зроблены бягучы рамонт дарогі Палужжа-Машэвічы-Прылукі (2,15 км, асвоена 360 млн руб.) і Карэлічы-Валеўка-Наваельня (1,22 км, засвоена 378,4 млн руб.). Добраўпарадкаваны вуліцы Філончыка ў Варончы (180,4 млн руб.), Маладзёжная ў в. Баранавічы (223,1 млн руб.), Маладзёжная і Віткоўскага, завулка Цэнтральнага ў Палужжы (266,9 млн руб.). Зроблены капрамонт пад’ездаў да вытворчых аб’ектаў, добраўпарадкаваны тэрыторыі зернятокаў, мехдвароў, малочнатаварных ферм на суму 1071,6 млн руб.
РУП ЖКГ за кошт сродкаў рэспубліканскага  фонду аховы прыроды зроблены бягучы рамонт міні-палігонаў (16,9 млн руб.).
У в. Баранавічы філіял “КарэлічыБуд” вядзе капрамонт лазні. Многае зроблена, добраўпарадкавана тэрыторыя (асвоена амаль 175 млн руб.).
Многае зроблена сіламі РЭСа па рамонту сетак электразабеспячэння, трансфарматарных падстанцый і асвятлення.
У поўным аб’ёме за кошт сродкаў інавацыйнага фонду і ўласных сродкаў выкананы работы па рэканструкцыі АТС на лічбавыя ў в. Варонча (264 нумары), Баранавічы (264), Палужжа (296 нумароў). Усяго асвоена 1823,7 млн руб.
Сёлета прыродны газ паступіў у 35 дамоў в. Варонча.
Праўда, не выканана праграма па ўводу 5 аднакватэрных дамоў ( падрадчык ДП “МПМК-152”).
У прынятым рашэнні пастаўлена задача выканаць праграму адраджэння і развіцця вёскі Карэліцкага раёна на 2005-2010 гады. Да 15 снежня г. г. райспажыўтаварыства абавязана завяршыць добраўпарадкаванне тэрыторыі магазіна ў Варончы. РУП ЖКГ павінен пачаць будаўніцтва ачышчальных збудаванняў у  в. Палужжа і своечасова ўвесці аб’ект у эксплуатацыю.
Дзяржаўнаму РУП “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Карэліцкага райвыканкама” (В. В. Аляксандроў) сумесна з СВК “Малюшычы” (А. М. Кулініч) і ПУП “Аватарбуд” філіял “КарэлічыБуд” (А. М. Барабан) неабходна ўвесці ў снежні г. г. у эксплуатацыю пасля капрамонту лазню ў в. Баранавічы.
Пастаўлена задача да 1 студзеня 2011 г. асвоіць выдзеленыя  бюджэтныя сродкі і завяршыць капрамонт  і мадэрнізацыю Баранавіцкага сельскага Дома народнай творчасці.
Суб’екты гаспадарання раёна абавязаны забяспечыць увод аб’ектаў аграгарадкоў 2010 года і ў тэрмін да 15 снежня г. г. прадставіць у аддзел архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама акты прыёмкі аб’ектаў у эксплуатацыю.
Кіраўнікі СВК, ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” і “Племзавод “Карэлічы” павінны забяспечыць належны санітарна-тэхнічны стан і функцыянаванне лазняў, а кіраўнікам СВК “Малюшычы” (А. М. Кулініч), “Маяк-Заполле” (І. М. Шыш) неабходна распрацаваць праектна-каштарысную дакументацыю і будаўніцтва лазняў на 5 памывачных месц на тэрыторыях аграгарадкоў у 2011 годзе.
Кантроль за выкананнем рашэння ўскладзены на першага намесніка старшыні райвыканкама С. В. Барычэўскага, намеснікаў старшыні А. А. Быліча, Р. Ю. Абрамчыка, І. Р. Лазарэвіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.