Дом павінен мець гаспадара

Многія знаёмы з Указам Прэзідэнта краіны ад 3 лютага 2006 г. № 70 “Аб мерах па ўпарадкаванню ўліку і скарачэнню колькасці пустуючых і трухлявых дамоў з гаспадарчымі і іншымі пабудовамі ў сельскай мясцовасці”, таму што яго выкананне залежыць не толькі ад мясцовай улады, але і тычыцца большасці насельніцтва, тых людзей, якія мелі ці маюць спадчыну.
Менавіта ход выканання рашэння прэзідыума райсавета дэпутатаў і райвыканкама ад 29 жніўня 2007 г. па гэтаму пытанню разглядаўся на сумесным пасяджэнні.
За аналізуемы перыяд (2006-2010 гг.) з прыцягненнем сіл СВК, РАНС, домаўладальнікаў і іх спадчыннікаў на тэрыторыі раёна знесены 324 пустуючыя, трухлявыя і невыкарыстоўваемыя для пастаяннага пражывання дамы, 148 дамоў паўторна заселеныя, прададзены 82, адрамантаваны 14, знесены 72 гаспадарчыя пабудовы, убраны 152 падмуркі, сваякам перададзена ў спадчыну 458 дамоў, пад забудову выкарыстоўваецца 47 участкаў.
Разам з тым, у сувязі са смяротнасцю насельніцтва штогод колькасць дамоў, не выкарыстоўваемых для пастаяннага пражывання, павялічваецца.
На сумесным пасяджэнні адзначалася, што ў рашэнні прэзідыума райсавета дэпутатаў і райвыканкама ад 29 жніўня 2007 г. пунктамі 1.1 і 1.2 прадугледжвалася да 1 ліпеня 2010 года сумесна з раённай камісіяй правесці інвентарызацыю жылых дамоў для абнаўлення базы дадзеных пустуючых дамоў з наступным уключэннем іх у рэгістр і ў першым паўгоддзі 2010 г. завяршыць афармленне дакументаў па дамах, аднесеных да катэгорыі трухлявых. Аднак работа па гэтых пунктах не праведзена. Толькі адзін дом, перададзены судом на баланс Цырынскага сельвыканкама, цяпер заселены. Астатнія 38 дамоў не запатрабаваны, для стварэння ўмоў пражывання ў іх і іх рамонту спатрэбяцца значныя матэрыяльныя сродкі.
Дамы, прызнаныя камісійна трухлявымі, таксама не запатрабаваны і патрабуюць значных фінансавых затрат для аднаўлення. Для прызнання дамоў, рамонт якіх немэтазгодны, аварыйнымі, патрабуюцца грашовыя сродкі для вырабу тэхнічных пашпартоў.
Выхадам з сітуацыі, якая склалася, бачыцца дзейнасць па перадачы вопыту старшынямі Турэцкага і Красненскага сельвыканкамаў, якія на належны ўзровень паставілі работу з насельніцтвам па скарачэнню колькасці пустуючых дамоў шляхам іх зносу, продажу, перадачы ў спадчыну і паўторнага засялення.
Прэзідыум райсавета дэпутатаў і райвыканкам у прынятым рашэнні даручылі пасялковаму і сельскім выканаўчым камітэтам:
да 1 красавіка 2011 года прыняць меры па зносу непрыгодных для пражывання пустуючых дамоў, унесеных у рэгістр і перададзеных судом раёна на баланс пассельвыканкамаў, і жылых дамоў, прызнаных трухлявымі, у адпаведнасці з заканадаўствам; у першым квартале 2011 г. аформіць у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства дакументы для продажу прыгодных для пражывання пустуючых дамоў, унесеных у рэгістр і перададзеных судом раёна на баланс сельвыканкамаў; актывізаваць работу з насельніцтвам па прыняццю людзьмі мер у навядзенні парадку на прыдамавых зямельных участках і іх рацыянальнаму выкарыстанню; прыняць вычарпальныя меры па зносу невыкарыстоўваемых для пастаяннага пражывання дамоў, размешчаных на прыдамавых тэрыторыях гаспадарчых пабудоў; неабходна ў кароткія тэрміны вызваляць ад падмуркаў і смецця зямельныя ўчасткі з мэтай выкарыстання іх пад будаўніцтва ці ўцягнення ў севазварот; абавязаць спадчыннікаў пры атрыманні актаў запісу смерці ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны ўступаць у спадчыну на права валодання домам ці прыняць меры па зносу непрыгодных для пражывання дамоў.
З мэтай скарачэння колькасці пустуючых і трухлявых дамоў з гаспадарчымі і іншымі пабудовамі ў сельскай мясцовасці, далейшага навядзення парадку  на зямлі і добраўпарадкавання тэрыторый населеных пунктаў раёна рашэнне ад 29 жніўня  2007 г. “Аб ходзе выканання на тэрыторыі раёна Указа Прэзідэнта краіны ад 3 лютага 2006 г. № 70 “Аб мерах па ўпарадкаванню ўліку і скарачэнню колькасці пустуючых і трухлявых дамоў з гаспадарчымі і іншымі пабудовамі ў сельскай мясцовасці” з кантролю не здымаць, а падоўжыць яго да снежня 2011 г.
Іван ВЕРАСОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.