Кубак “Белай Русі” — у СВК “Цырын-Агра”

У папярэднім этапе розыгрышу кубка раёна па валейболе сярод мужчын прынялі ўдзел 8 каманд сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў і 8 каманд арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў райцэнтра.
У фінальным турніры, які адбыўся ў спартыўных залах гімназіі №1 г. п. Карэлічы і Красненскай школы, удзельнічала шэсць каманд.
Пераможцай выйшла каманда мужчын СВК “Цырын-Агра” (першае месца) — ёй уручаны кубак Карэліцкай раённай арганізацыі “Белая Русь”. На другім і трэцім месцах, адпаведна, каманды мужчын СВК “Жухавічы” і “Малюшычы”.
Пераможцы ўзнагароджаны прызамі і дыпломамі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама.
Г. Мікалаева.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.