Мы — разам

Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёна сумесна з Домам пазашкольнай работы падрыхтавалі мерапрыемства да Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь пад назвай “Мы — разам”. Ва ўтульнай зале за столікамі размясціліся дзеці з абмежаванымі магчымасцямі і іх бацькі. У асноўным гэта тыя, хто наведвае гурткі Цэнтра. Гледзячы на маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія падтрымліваюць сувязі з гэтай установай, можна з упэўненасцю сказаць, што яны навучыліся рэалізоўваць свае магчымасці праз удзел у фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах, дастойную працоўную і творчую дзейнасць. Выхаванцы Цэнтра зразумелі, што ёсць жыццё па-за чатырох сценаў, і магчымасць жыць інакш — сустракацца, сябраваць, кахаць. Кожны з наведвальнікаў знайшоў сабе справу для душы, якая адпавядае менавіта яго магчымасцям.
Дырэктар установы Л. П. Трафімчык уручыла дыпломы ўдзельнікам другога абласнога фестывалю творчасці маладых інвалідаў “Калі мы разам — мы мацней” Руслану Ганчарову і Анастасіі Чыж.
Цеплыня і любоў панавалі ў зале. Добры настрой стварылі ўдзельнікі гурткоў Дома пазашкольнай работы Дар’я Шайбак, Алена Русецкая, танцавальная студыя “Капрыз” і іншыя. Былі цікавыя гумарыстычныя гульні і прызы, а самае галоўнае — на тварах прысутных з’явіліся ўсмешкі.
Іна САНЧУК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.