У міры і згодзе

Сумеснае пасяджэнне ідэалагічнага актыву раёна і камісіі садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення, веравызнання і рэлігійных арганізацыях пры райвыканкаме адбылося ў Мірскім пассавеце.
Удзельнікі мерапрыемства наведалі Мірскі спіртавы завод, дзе галоўны інжынер прадпрыемства А. Б. Яскевіч, начальнік участка І. В. Будзейка і вядучы эканаміст, спецыяліст-арганізатар ідэалагічнай работы Н. І. Гусакова расказалі аб гісторыі завода і азнаёмілі прысутных з вытворчасцю.
Надзея Гусакова падзялілася вопытам арганізацыі ідэалагічнага забеспячэння вытворчасці, вядзення дакументацыі, афармлення нагляднай агітацыі і па іншых напрамках работы з людзьмі.
Потым камісія заслухала справаздачу старшыні Мірскага пасялковага выканаўчага камітэта “Аб рабоце па забеспячэнню выканання рэлігійнымі арганізацыямі пассавета заканадаўства аб свабодзе сумлення і веравызнання”.
Аб рабоце ў гэтым напрамку ГА “Саюз палякаў на Белаусі” на тэрыторыі пасялковага Савета дэпутатаў расказала член праўлення РА ГА “СПБ”  М. В. Язерская.
Члены камісіі і ідэолагі наведалі храм Святой Жываначальнай Троіцы, касцёл Святога Мікалая і Царкву хрысціян веры евангельскай у г. п. Мір, дзе аповед вялі іерэй Павел Лукашэвіч, намеснік дырэктара ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” Марына Язерская і намеснік епіскапа па Карэліцкаму і Навагрудскаму рэгіёну Аляксандр Мязяк.
Па абмеркаваных пытаннях камісія прыняла адпаведнае рашэнне.
Станіслаў ЛУКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.