Якое насенне — такі і ўраджай

Хлебаробы рыхтуюцца да вясны наступнага года. Засыпана насенне, папярэдне правераны ўсе партыі. Насенны фонд зерневых і зернебабовых культур складае 3124 т. Па стану на 6 снежня г. г. у інспекцыі на поўны аналіз абследавана 91,7 % насення ад плана засыпкі.
Якасць насення яравой пшаніцы адказвае патрабаванням стандарту ў 8 гаспадарках: СВК імя Чарняхоўскага, “Цырын-Агра”, “Лукі-Агра”, “Жухавічы”, ДП “Племзавод “Карэлічы”, “Маяк-Заполле”, “Малюшычы”, “Свіцязянка-2003”; кандыцыя складае 95,7 %. Яравы ячмень падрыхтаваны ў 8 гаспадарках. Актывізаваць работу па ачыстцы абавязаны ў СВК “Малюшычы” і імя Царука. З правераных 1704 т усё насенне кандыцыйнае. Кандыцыйны авёс маюць СВК імя Царука, “Цырын-Агра”, “Жухавічы”, ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” (кандыцыя — 80,5 %).
Насення зернебабовых культур пры плане 242 т кандыцыйнага засыпана 237 т. Якасны пасяўны матэрыял падрыхтаваны ў СВК імя Чарняхоўскага, “Маяк-Заполле”, “Малюшычы”, “Жухавічы”, ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”, “Свіцязянка-2003”, ДП “Племзавод Карэлічы”.
Ільнонасенне ачышчана і засыпана ў СВК “Цырын-Агра”. ААТ “Карэлічы-Лён” захоўвае насенне ў складах Навагрудскай станцыі, там жа і ачышчае. Пры плане 95 т ёсць 32 т кандыцыйнага матэрыялу. Тут вядзецца адбор і праверка на пасяўныя якасці.
Насенне грэчкі (17 т) будзе завезена ў СВК “Свіцязянка-2003” і ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” з-за межаў раёна.
На аналізуемую дату патрабуюць даачысткі ў СВК “Маяк-Заполле” — 5 т аўса, імя Чарняхоўскага — 22 т аўса, імя Царука — зернебабовыя, “Малюшычы” павінны актывізаваць работу па ачыстцы ячменю, у ДП “Племзавод Карэлічы” — дапрацаваць авёс, “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” — перачысціць  29 т пшаніцы.
Аграномы абавязаны звярнуць увагу на парадак у складах (афармленне куткоў адбору насення, схемы размяшчэння партый). Кожная партыя павінна мець пашпарт з паказчыкамі якасці.
Захоўванне бульбы ў зімовы перыяд патрабуе пастаяннага кантролю. Не менш 2 разоў у тыдзень трэба адзначаць тэмпературу ў буртах і сачыць за якасцю пасадачнага матэрыялу.
Марыя ФАЛЕЙЧЫК,
галоўны аграном інспекцыі па насенняводству.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.