З верай у будучыню

Другі дзень работы ІV Усебеларускага народнага сходу даў магчымасць выказацца, прадставіць свае даклады і бачанне развіцця нашай дзяржавы ўсім жадаючым  дэлегатам.
Падчас работы чацвёртага рэспубліканскага форуму дэлегаты працавалі па профільных секцыях.
Работа секцыі для прадстаўнікоў культуры, аховы здароўя і СМІ праходзіла пад старшынствам кіраўніка Канстытуцыйнага суда Беларусі Пятра Міклашэвіча.
А пачалі з таго, што натхняе і ўзвышае, дае спачын душы і сродкі самавыражэння, — з культуры, якую намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі назваў стратэгічным рэсурсам дзяржавы, стрыжнем духоўнасці, складальнікам дзяржаўнай ідэалогіі і крыніцай міжнароднага аўтарытэту краіны.
Прыярытэтамі далейшага развіцця сістэмы аховы здароўя вызначаны забеспячэнне якасці і даступнасці медыцынскіх паслуг. Даручэнне ўкараняць высокія тэхналогіі не толькі ў рэспубліканскіх цэнтрах, але таксама і ў абласных, і нават раённых установах, зроблена на самым высокім узроўні. Высакаякасная спецыялізаваная дапамога павінна быць даступнай у рэгіёнах. Трансплантацыю нырак, напрыклад, пачнуць праводзіць Брэсцкая і Гомельская абласная бальніцы.
Многія аперацыйныя ўмяшанні ўжо робяцца на рэгіянальным узроўні, а ў наступным пяцігоддзі будзе прыкладзена шмат намаганняў, каб укараніць інфармацыйныя тэхналогіі ў сферы аховы здароўя.
Заслугоўваюць увагі і іншыя ідэі дэлегатаў.
Аб усім гэтым ішла гаворка на сустрэчы дэлегата ІV Усебеларускага народнага   сходу Мікалая Клімко з медперсаналам Райцаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі.
*   *   *
У перазменку рабочыя, ІТР і служачыя ААТ “Карэлічы-Лён” сустрэліся з дэлегатам ІV Усебеларускага народнага сходу, старшынёй раённага Савета дэпутатаў А. М. Маркевічам. На гэтай сустрэчы Анатолій Мечыслававіч асабліва адзначыў дакладную арганізацыю ўсенароднага форуму, лёсаносную актуальнасць вынесеных на яго абмеркаванне праблем, цікавую культурна-пазнавальную праграму.
А. М. Маркевіч расказаў ільноперапрацоўшчыкам аб выніках прайшоўшай пяцігодкі і задачах, пастаўленых перад працоўнымі краіны на 2011-2015 гады.
— Самае галоўнае, — гаварыў А. М. Маркевіч, — што ў дакладзе Прэзідэнта і ў выступленнях дэлегатаў лейтматывам гучаў клопат пра чалавека.
Вызначаны пяць прыярытэтных накірункаў, па якіх неабходна будзе працаваць у наступныя пяць гадоў, каб людзям жылося заможна і камфортна. Гэта — сям’я, ахова здароўя, адукацыя, даходы насельніцтва і камфортнасць жыцця нашага насельніцтва.
Анатолій Мечыслававіч расказаў, што на сходзе вялікая ўвага была нададзена далейшаму развіццю прамысловасці, сельскай гаспадаркі, развіццю вёскі, абмеркаваны пытанні знешняй палітыкі, адносін з Расіяй, Еўрасаюзам, нацыянальнай           бяспекі.
На сходзе вялася даверлівая, шчырая размова, было шмат розных пытанняў, зададзеных не толькі дэлегатамі, але і грамадзянамі краіны, часам вострых, аднак на ўсе пытанні дадзены грунтоўныя адказы.
Адным словам, прыярытэты вызначаны, задачы пастаўлены, і нам застаецца толькі плённа працаваць над іх ажыццяўленнем, усё неабходнае для гэтага ў нас ёсць.
*   *   *
— Дэлегаты ІV Усебеларускага народнага сходу, удзельнікам якога выпаў гонар быць і мне, абмяркоўвалі вынікі работы за прайшоўшую пяцігодку і задачы на будучыню. Дзелавы тон рабоце сходу надаў даклад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі.
Задачы, пастаўленыя ім, напружаныя ва ўсіх галінах сацыяльна-эканамічнага развіцця. Новая сельскагаспадарчая праграма на 2011-2015 гады накіравана на ўмацаванне аграрнай эканомікі, павышэнне яе эфектыўнасці, узмацненне экспартнага патэнцыялу.
Праграма завяршыць працэс фарміравання беларускай мадэлі аграпрамысловага комплексу. Яе поўная рэалізацыя дазволіць ператварыць сельгасвытворчасць у высокаразвіты і экспартна арыентаваны сектар эканомікі з узроўнем эфектыўнасці не ніжэй еўрапейскага. Рэнтабельнасць сельскагаспадарчай вытворчасці павінна дасягнуць 25—30 працэнтаў. Будзе сур’ёзна ўмацавана сацыяльная сфера вёскі, а даходы сельскага насельніцтва даведзены да сярэднерэспубліканскіх паказчыкаў. Гэта істотна павысіць прыцягальнасць сельскай працы і ладу жыцця.
Шмат карыснага пабачылі прадстаўнікі секцыі работнікаў лясной і сельскай гаспадаркі ў “Агракамбінаце “Дзяржынскі”. Там жа былі прааналізаваны вынікі работы ў АПК і акрэслены задачы на перспектыву ў рамках рашэнняў ІV Усебеларускага народнага сходу.
Ажыццяўленне намечанага залежыць ад кожнага члена нашага кааператыву. Таму менавіта аб ініцыятыве кожнага спецыяліста, радавога працаўніка, творчым падыходзе да справы і вядзецца гаворка ў час сустрэч са спецыялістамі на нарадзе, з механізатарамі на мехдвары, а таксама з работнікамі бахгалтэрыі, педагогамі Красненскай СШ.
Іван ШЫШ,
дэлегат ІV Усебеларускага народнага сходу, старшыня СВК “Маяк-Заполле”.
*   *   *
Марыя Канстанцінаўна УЛАСЕВІЧ,  дырэктар Ярэміцкай СШ-сада, пры сустрэчы з калектывам дадзенай навучальнай установы звярнула ўвагу на наступныя пытанні. Па-першае, на льготы для вучняў, студэнтаў, настаўнікаў, а таксама — для маладых сем’яў. Па-другое, на тое, якім павінен быць сёння  выпускнік — адукаваным, які добра валодае камп’ютарам, умее карыстацца Інтэрнэт-рэсурсамі, ведае замежную мову. Па-трэцяе, аб замацаванні маладых спецыялістаў на месцы работы.
Удзельніца галоўнага форуму краіны нагадала і пра добрыя ўражанні, якія засталіся пасля выступлення Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі, які не абяцаў, што будзе лёгка. Кожны павінен добрасумленна працаваць на сваім рабочым месцы. Трэба ўмацоўваць працоўную дысцыпліну і рухацца наперад, каб дасягнуць пэўных поспехаў.
*  *  *
Сяргей Міхайлавіч ВАЛЬКО, вадзіцель СВК” Лукі-Агра” на адной з ранішніх нарад спецыялістаў сельскагаспадарчага кааператыву ў Доме механізатара расказаў аб удзеле ў форуме краіны, падзяліўся сваімі ўражаннямі і адказаў на пытанні прысутных.
*   *   *
— Усебеларускія сходы, якія праходзяць вось так дыскусійна “як народнае веча” і дзе разглядаюцца ўсе аспекты нашага жыцця, аб’ядноўваюць народ, — гаворыць дэлегат IV Усебеларускага народнага сходу, апаратчыца выпарвання Мірскага філіяла РУП “Гродзенскі ЛГЗ “Неманофф” Алеся Дзмітрыеўна Хвяткевіч. — А яшчэ, калі ў такім форуме ўдзельнічаеш упершыню, то гэта незабыўнае ўражанне і яно, мяркую, застанецца са мной на ўсё жыццё. У праграмным дакладзе кіраўніка дзяржавы А. Р. Лукашэнкі дэталёва быў зроблены не толькі аналіз дасягнутага, але і ў якім напрамку і як павінна развівацца наша дзяржава. Адзначалася, што асаблівасцю развіцця эканомікі Беларусі ў 2006-2010 гадах стала яе праграмнае абнаўленне, калі мадэрнізаваліся не асобныя прадпрыемствы, а цэлыя галіны. Аб гэтым я магу меркаваць не толькі на прыкладзе свайго прадпрыемства, дзе працую і дзе праведзена рэканструкцыя, але і з тых выступленняў аб дасягненнях АПК краіны, якія мне давялося пачуць падчас работы Усебеларускага народнага сходу, а таксама ўбачыць на экскурсіі на ААТ “Агракамбінат “Дзяржынскі”.
Было вельмі прыемна пачуць, што за работай форуму рабочыя нашага прадпрыемства ўважліва сачылі па тэлебачанні.
Аб рабоце IV Усебеларускага народнага сходу расказвала я і ў час маладзёжнай раённай акцыі “Мы — дзеці твае, Беларусь!”.

«Без деревни не может быть нашего славянского государства»,
— говорит Президент нашей страны Александр Григорьевич Лукашенко. А деревня, я считаю, не может существовать без самой динамичной и предприимчивой части населения — молодежи. Мы стремимся создавать новое, рисковать, впечатлять, идя в ногу со временем.
Нельзя не отметить ту поддержку, которую оказывает государство работающей на селе молодежи. Сегодня многое сделано для того, чтобы дать молодому специалисту уверенность в завтрашнем дне. Это и материальная поддержка, и предоставление жилья. И в этом направлении нужно дальше работать, создавая такие условия труда и жизни (немаловажное значение имеет развитая инфраструктура, места отдыха и т. д.), которые бы помогли закреплению молодежи на селе.
Что касается СПК имени Черняховского, эта проблема успешно решается. В нашем сельхозкооперативе работает двадцать специалистов в возрасте до 31 года, и за последние три года уволился только один человек.
Работая больше пяти лет в данном хозяйстве, не могу не отметить тот энтузиазм, с которым молодое поколение относится к работе. Мы умеем и хотим работать! Ведь от этого зависит наше благополучие, успех и процветание любой деревни, города и нашего государства в целом.
Екатерина ЖУК,
председатель первичной организации ОО «БРСМ» СПК им. Черняховского.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.