Навагодні зварот старшыні раённага выканаўчага камітэта Віктара ШАЙБАК

Шаноўныя жыхары Карэліччыны!
Лічаныя гадзіны застаюцца да фінішу 2010 года. Здаецца, нядаўна мы пачыналі трэцяе тысячагоддзе і на мяжы эпохі згадвалі мінулае, з надзеяй глядзелі ў будучае, марылі пра новыя здзяйсненні. Усяго дзесяць гадоў прайшло, а колькі карыснага зроблена ў імя чалавека, кожным з нас і для кожнага з нас.

Упэўнены, што не знойдзецца такога раёна ў Беларусі, які б чатыры разы наведваў Прэзідэнт нашай краіны. Менавіта такога гонару былі ўдастоены жыхары нашай Карэліччыны. А як высока ацэнена кіраўніком дзяржавы праца нашых людзей! “Як працуюць у Карэліцкім раёне, павінна працаваць уся Беларусь”, “Я прыязджаю ў Карэліцкі раён адпачываць”, — гэтыя выказванні Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі не толькі надаюць усім нам гонару, але і патрабуюць ад нас вялікай адказнасці за зробленае.
Працаўнікі раёна паспяхова справіліся з заданнямі пяцігодкі і 2010 года. Усе прамысловыя прадпрыемствы забяспечылі тэмпы росту выпуску прадукцыі.
Сельская гаспадарка кожны год мае тэмпы росту валавай прадукцыі. Нягледзячы на тое, што надвор’е не зусім спрыяла вяскоўцам, у гэтым годзе сабралі багаты ўраджай. Узрасла вытворчасць і рэалізацыя прадукцыі, паляпшаецца яе якасць.
Мы адрадзілі будаўнічую галіну. Узводзім новыя сучасныя аб’екты ў сельскай гаспадарцы, будуем жыллё. Толькі сёлета ў вёсцы справілі наваселлі 35 сем’яў, у райцэнтры — 56 сем’яў, 13 дамоў пабудавалі індывідуальныя забудоўшчыкі. Пачата будаўніцтва 40- і 24-кватэрных жылых дамоў ў райцэнтры і Міры.
Сёлета прыцягнута ў асноўны капітал (на 1 снежня г. г.) 112848 млн руб. інвестыцый, а за 4 гады і 9 месяцаў у эканоміку раёна інвесціравана 404 млрд руб.
Насельніцтву раёна аказана значна больш паслуг сувязі, банкаў, медыцынскіх. Агульны аб’ём бытавых паслуг узрос амаль на 35 %.
За 2010 год у раёне накіравана на фінансаванне сацыяльна-культурнай сферы, сацыяльную палітыку і падтрымку насельніцтва амаль 72 % расходаў дзяржбюджэту. Па папярэдніх падліках за 4 гады і 9 месяцаў пяцігодкі на развіццё сацыяльна-культурнай сферы (ахову здароўя, адукацыю, культуру) накіравана 13584,8 млн руб. капітальных укладанняў.
Паляпшаецца фінансавае становішча. За студзень-кастрычнік г. г. прадпрыемствамі і арганізацыямі атрымана 273,8 млрд руб. выручкі ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі, работ, паслуг (114,3 % да аналагічнага перыяду мінулага года), у тым ліку прамысловымі прадпрыемствамі — 78,7 млрд руб., сельгаспрадпрыемствамі — 117,8 млрд руб., транспартнымі — 17,7, будаўнічымі — 9,0, гандлёвымі — 40,3, жыллёва-камунальнымі — 10,3 млрд руб.
За гэты ж перыяд па раёне атрымана 17,9 млрд руб. чыстага прыбытку (супраць 15,7 летась). А па выніках года гэтыя паказчыкі яшчэ больш узрастуць.
Самая значная падзея 2010 года —Усебеларускі народны сход, дэлегатамі якога былі дзевяць прадстаўнікоў нашага раёна. Гэты вялікі форум беларускага народа адобрыў асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады. Яе мэта — рост дабрабыту і паляпшэнне ўмоў жыцця насельніцтва. А напярэдадні Новага года сесія раённага Савета дэпутатаў прыняла прагнозныя паказчыкі на 2011 год, над выкананнем якіх будзем працаваць з падвоенай энергіяй.
Мы ніколі не забудзем подзвіг ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія праявілі мужнасць і гераізм у барацьбе з фашызмам. На іх прыкладзе выхоўваецца маладое пакаленне, наша будучая змена.
Мясцовая ўлада шчыра ўдзячна за старанную, самаадданую і добрасумленную працу вяскоўцам, якія вырошчваюць на палях багатыя ўраджаі, дабіваюцца на фермах высокіх надояў і прываг жывёлы.
Вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна ўносяць калектывы прамысловых прадпрыемстваў, будаўнікі, аўтатранспартнікі, дарожнікі, бытавікі, работнікі вузлоў электрычнай і паштовай сувязі, цэха газавай гаспадаркі, камунальнікі.
Мы цэнім і дастойны ўклад у эканоміку раёна бізнесу: прыватных прадпрыемстваў, індывідуальных прадпрымальнікаў.
Мясцовая ўлада дастойна ацэньвае працу настаўнікаў, выхавальнікаў, медыкаў, культасветработнікаў, работнікаў усёй сацыяльнай сферы і жадае новых поспехаў на карысць нашых людзей і любімай Айчыны.
Мы добра разумеем ролю Беларускай праваслаўнай Царквы і іншых рэлігійных канфесій у духоўна-маральным выхаванні насельніцтва, асабліва падлеткаў, ва ўмацаванні сем’яў, згоды ў іх, у вырашэнні духоўных і сацыяльных праблем.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.