Дошка Гонару

За значны ўклад у развіццё народнай гаспадаркі раёна ў 2010 годзе прынята рашэнне раённага выканаўчага камітэта занесці на раённую Дошку Гонару:

Абламейка Святлану Іванаўну — дырэктара Жухавіцкага цэнтральнага сельскага Дома культуры.
Базара Васілія Васільевіча — вальшчыка лесу раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Бургун Надзею Іванаўну — інжынера-тэхнолага Варанчанскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод “Неманофф”.
Бухавец Таісу Анатольеўну — прадаўца магазіна вёскі Аюцавічы раённага спажывецкага таварыства.
Загібайлаву Аксану Канстанцінаўну — аператара машыннага даення СВК імя Чарняхоўскага.
Карпейчыка Мікалая Мікалаевіча — трактарыста-машыніста СВК “Свіцязянка-2003”.
Лазарчыка Леаніда Канстанцінавіча — трактарыста-машыніста СВК “Цырын-Агра”.
Лазун Іну Вячаславаўну — настаўніцу пачатковых класаў ДУА “Турэцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя агульнаадукацыйная школа”.
Ламан Святлану Георгіеўну — начальніка аддзялення паштовай сувязі Турэц раённага вузла паштовай сувязі.
Анікія Алега Канстанцінавіча — галоўнага інжынера СВК “Маяк-Заполле”.
Палуяна Анатолія Сямёнавіча — старасту вёскі Некрашэвічы Турэцкага сельсавета.
Пулко Лілію Лук’янаўну — дырэктара ўнітарнага камунальнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва.
Пыцеля Мікалая Антонавіча — начальніка раёна электрычных сетак.
Сака Аляксандра Мікалаевіча — вядучага інжынера свінагадоўчага комплексу СВК “Лукі-Агра”.
Хілімон Алену Уладзіміраўну — урача-эндакрынолага эндакрыналагічнага кабінета раённай паліклінікі ўстановы аховы здароўя “Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца”.
Чычкан Ніну Пятроўну — намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі “Дзяржаўная гімназія № 1 г. п. Карэлічы”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.