Ішоў аналіз прычын недапрацовак, пралікаў і ўпушчэнняў

st1:*{behavior:url(#ieooui) }

/* Style Definitions */
table.MsoNormalTable
{mso-style-name:»Обычная таблица»;
mso-tstyle-rowband-size:0;
mso-tstyle-colband-size:0;
mso-style-noshow:yes;
mso-style-parent:»»;
mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt;
mso-para-margin:0cm;
mso-para-margin-bottom:.0001pt;
mso-pagination:widow-orphan;
font-size:10.0pt;
font-family:»Times New Roman»;
mso-ansi-language:#0400;
mso-fareast-language:#0400;
mso-bidi-language:#0400;}

У актавай зале Дома Саветаў адбылася нарада кіраўнікоў, галоўных ветурачоў, заатэхнікаў і начальнікаў свінагадоўчых комплексаў гаспадарак, на якой падводзіліся вынікі работы ў галіне жывёлагадоўлі раёна за 2010 год.
Адкрыў і вёў яе старшыня раённага выканаўчага камітэта В. Л. Шайбак.

Паколькі за мінулы год у цэлым па раёне ад кожнай каровы надоена па 5151 кілаграму малака, што на 139 кг менш, чым у папярэднім годзе, то і гутарка вялася не ў ключы пераможных рэляцый — ішоў аналіз прычын недапрацовак, пралікаў і ўпушчэнняў па кожнай гаспадарцы, кожнай ферме. Спакойна адсядзецца не ўдалося нікому. Тлумачэнні давалі ўсе.


Першым трымаў справаздачу намеснік старшыні СВК імя Чарняхоўскага М. М. Шуляк і яго каманда. Трэба сказаць, што аптымізму чарняхоўцам не займаць. На іх думку, варта толькі навесці парадак і можна працаваць. Аб гэтым і было заяўлена. А работы там у жывёлагадоўлі непачаты край.
Крытычна была ацэнена работа ў гэтым накірунку ў СВК імя Царука, ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”, СВК “Малюшычы”, “Цырын-Агра”.
Са станоўчага боку адзначана дзейнасць жывёлаводаў СВК “Лукі-Агра”, малочнатаварнага комплексу “Жухавічы”.
Кіраўнік раённай “вертыкалі” падкрэсліў, што ў нашым раёне ёсць вялікі патэнцыял для далейшага развіцця малочнай жывёлагадоўлі. І пацвярджэннем гэтаму з’яўляецца чацвёртае месца ў абласной зводцы па вытворчасці малака.
У разрэзе ферм паказчыкі па надою малака ад каровы за мінулы год склаліся наступным чынам: МТФ “Крышылоўшчына” СВК “Лукі-Агра” — 7147 кг, шэсць тысяч кілаграмаў малака і больш надаілі на МТФ “Людвікі” племзавода “Карэлічы”, “Краснае” СВК “Маяк-Заполле”, “Райца” СВК “Свіцязянка-2003”, “Лукі” СВК “Лукі-Агра”, “Літараўшчына” і “Равіны” СВК “Свіцязянка-2003”, або 16,6 % ферм.
Пяць тясяч кілаграмаў і больш атрымана на фермах “Асташын” СВК “Лукі-Агра”, “Плужыны” СВК “Свіцязянка-2003”, “Кожава” СВК “Жухавічы”, “Малюшычы” СВК “Малюшычы”, “Востухава” СВК “Маяк-Заполле”, “Далматаўшчына” СВК “Лукі-Агра”, “Лядкі” СВК “імя Царука, “Вялікія Жухавічы” СВК “Жухавічы”, “Міратычы” СВК “Свіцязянка-2003”, “Вялікая Вобрына” СВК імя Царука, “Мядзвядка” ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”, “Радунь” СВК “Жухавічы”, “Машэвічы” СВК “Малюшычы”.
На чатырнаццаці фермах (41 %) надой склаў 4 тысячы і больш кілаграмаў.
У аўтсайдэрах з надоем 3 тысячы кілаграмаў малака па выніках мінулага года аказаліся МТФ “Загор’е” і “Адамова” СВК імя Чарняхоўскага, “Любна” ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”, “Кайшоўка” СВК “Цырын-Агра”.
На нарадзе адзначалася, што толькі шэсць гаспадарак плюсуюць па надоях малака, а няма прыросту прадукцыі ў СВК імя Царука, імя Чарняхоўскага, “Цырын-Агра”. Ад дзейнасці апошніх у раённую скарбонку нічога не паступае. Больш таго, выявілася, што ў некаторых гаспадарках не хопіць для завяршэння зімоўкі жывёлы зернефуражу. Такога становішча яшчэ не было ў раёне.
В. Л. Шайбак запатрабаваў, каб вынікі работы ў жывёлагадоўлі адлюстроўваліся на кожным вытворчым аб’екце наглядна, а кіраўнікі гаспадарак падводзілі вынікі работы ферм асабіста кожны месяц. Кожны жывёлавод, спецыяліст павінны ведаць вытворчыя заданні і паказчыкі іх выканання, а таксама фактары, ад якіх залежыць асноўная і дадатковая аплата працы.
На бягучы год пастаўлена задача знізіць расход малака на выпайку цялушак да 450 кг, цялятак і бычкоў — да 350 кг.
Не задавальняюць паказчыкі па павелічэнню колькасці пагалоўя буйной рагатай жывёлы, рэалізацыя яе, высокі працэнт выбыцця цялушак, паморку жывёлы.
Шмат хібаў і недапрацовак застаецца ва ўтрыманні і кармленні жывёлы, арганізацыі асемянення БРЖ, атрымання прыплоду, прафілактыкі захворванняў і лячэння кароў і г. д. Ад гэтага гаспадаркі маюць вялікія страты.
Называліся і прычыны такога становішча. Гэта няўзгодненасць дзеянняў галоўных спецыялістаў гаспадарак, асабліва пры стварэнні кармавой базы. Таму зараз за закладку кармоў будуць адказваць галоўныя аграномы, галоўныя ветурачы будуць сачыць за якасцю, а галоўныя заатэхнікі — займацца сваімі службовымі абавязкамі. Пры гэтым усе яны павінны працаваць у адной запрэжцы дзеля пастаўленнай мэты.
На нарадзе была падкрэслена неабходнасць павышэння адказнасці за стан спраў у жывёлагадоўлі загадчыкаў вытворчых участкаў.
Кіраўнікам гаспадарак даведзена заданне па рэканструкцыі і добраўпарадкаванню жывёлагадоўчых аб’ектаў, на што выдзелены значныя фінансавыя сродкі, абмеркаваны некаторыя іншыя вытворчыя і сацыяльныя праблемы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.