Па шляху інтэнсіфікацыі

2010 год, як вядома, праходзіў пад знакам якасці. Падводзячы вынікі яго, жывёлаводы СВК імя Царука бачаць пэўныя зрухі да лепшага ў сваёй галіне. Так, колькасць кароў у гаспадарцы павялічылася на 50 галоў і склала 1020 галоў. Валавы надой малака за 11 месяцаў бягучага года ўзрос у параўнанні з адпаведным перыядам 2009 года на 673 т і склаў 4436 т. За адзінаццаць месяцаў ад кожнай каровы надоена па 4392 кг малака, або на 514 кг больш леташняга.
Амаль шэсцьдзесят працэнтаў прадукцыі малочнага цэха здадзена вышэйшым гатункам (+ 22 % або 1134 тоны), тлустасць малака склала 3,85 %.
У працоўным саперніцтве жывёлаводаў лідарам з’яўляецца калектыў малочнатаварнай фермы “Лядкі”, дзе за 11 месяцаў бягучага года ад кожнай каровы надоена па 5215 кг малака, што на 614 кг больш, чым за гэты перыяд 2009 года.
На 945 кг малака ад каровы павялічылі надой даяркі Н. Ф. Рэуцкая і Т. А. Мацук і надаілі, адпаведна, па 5245 і 5408 кг.
Пяцітысячны рубеж перасягнулі даяркі А. М. Клаўсуць і Т. К. Кісцень.
У ліку лепшых з пачатку года і калектыў МТФ “Вялікая Вобрына”, дзе за 11 месяцаў надаілі па 4881 кг малака ад каровы, што на 335 кг больш леташняга, а найбольшы рост (766 кг) у даяркі Г. А. Гарон, якая надаіла ў разліку на карову 5415 кг.
Добрых паказчыкаў дабіліся даяркі А. В. Бялова — 4912 кг, М. Л. Будзіловіч — 4661 кг, Н. А. Станкевіч — 4605 кг малака.
Станоўчая тэндэнцыя нарошчвання аб’ёмаў вытворчасці назіраецца і ў мясной жывёлагадоўлі гаспадаркі. Так, сярэднясутачныя прыбаўленні БРЖ у вазе з пачатку года склалі 576 г, свіней — 493 г (+ 32).
Выдатна папрацаваў у бягучым годзе даглядчык маладняку БРЖ на дарошчванні Г. В. Пяшко з ф. “Малая Вобрына”. Сярэднясутачныя прывагі жывёлы старэй за 6 месяцаў склалі ў яго групе 927 грамаў (+ 76).
На ферме “Баўцічы” лепшых паказчыкаў дабіўся даглядчык В. В. Бадакоў. Кожны гадаванец прыбываў у вазе ў яго групе на 791 г, што на 142 г больш, чым у мінулым годзе.
Усё гэта дасягнута ўкараненнем інтэнсіўных тэхналогій і стараннай працай жывёлаводаў.
Станіслаў ЛУКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.