Перамаглі мацнейшыя

На раённых спаборніцтвах па шахматах і шашках у агульнакамандным заліку перамаглі гульцы з СВК “Цырын-Агра”, на другім месцы СВК імя Чарняхоўскага, на трэцім — камунальнікі з РУП ЖКГ.
У асабістым заліку ў шашыстак перамагла Алена Кныш з СВК імя Чарняхоўскага, на трэцім месцы Ала Лагута з УАЗ “Карэліцкая ЦРБ”, на трэцім — Галіна Матчак (“Буравеснік”). У шахматыстак прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: на першым Марына Наумовіч ( СВК “Цырын-Агра”), на другім Тамара  Несцер “Буравеснік”), на трэцім Ала Хіневіч (РУП ЖКГ).
У шахматыстаў на першым месцы Павел Арабей з СВК “Маяк-Заполле”, на другім — Леанід Дума з СВК імя Чарняхоўскага, на трэцім — Іван Траяновіч з СВК “Цырын-Агра”.
У спаборніцтвах па шашках у мужчын мацнейшымі былі Вячаслаў Варэнік з СВК імя Царука, Віталій Гомза з РУП ЖКГ і Вячаслаў Баўдзей з СВК “Цырын-Агра”.
*    *       *

У чэмпіянаце раёна па гіравому спорту ўдзельнічалі дзевяць калектываў фізкультуры г. п. Карэлічы і сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў.
У агульнакамандным заліку першае месца занялі гіравікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, другое месца — СВК “Маяк-Заполле”, трэцяе — спартсмены УА “Карэліцкі дзяржаўны будаўнічы прафесіянальны ліцэй”.
У вагавай катэгорыі да 70 кг перамог прадстаўнік СВК “Маяк-Заполле” Аляксандр Чужаўка, на другім месцы Дзмітрый Стадольнік (РАНС), на трэцім месцы Васілій Чычкан з СВК “Маяк-Заполле”.
Мікалай Барыла з СВК “Маяк-Заполле”, Аляксандр Барысевіч з РАНС і Аляксандр Бушма, які прадстаўляў дзяржустановы, занялі першае, другое і трэцяе месцы ў вагавай катэгорыі да 80 кг.
Перамогу ў вагавай катэгорыі да 90 кг святкавалі Аляксандр Кісель з РАНС (першае месца), Міхаіл Карпач з СВК “Свіцязянка-2003” (другое месца) і Святаслаў Палуян з “Буравесніка” (трэцяе месца).
У вагавай катэгорыі звыш 90 кг на першым месцы Аляксандр Жыдко (дзяржустановы), Валерый Лейка (РАНС), Сяргей Брэчка (СВК “Малюшычы”).
За першыя месцы ў сваіх катэгорыях пераможцы ўзнагароджаны грашовымі прэміямі і Дыпломамі аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама.
Таццяна СКВАРАДА, намеснік дырэктара раённага фізкультурна-спартыўнага клуба па асноўнай дзейнасці.

Добавить комментарий