Працуем старанна

Напярэдадні Новага года калектыў ААТ “Карэлічы-Лён” адзначыў дзень нараджэння прадпрыемства, якому сёлета споўнілася 36 гадоў. З таго часу, як завод даў першую прадукцыю, многае змянілася на прадпрыемстве. Вядзецца рэканструкцыя і мадэрнізацыя абсталявання, укараняюцца новыя тэхналогіі апрацоўкі трасты, асвойваецца выпуск новых відаў прадукцыі.
У свой час прадпрыемства было базавым для льносеючых рэгіёнаў Савецкага Саюза па распаўсюджванню перадавога вопыту вырошчвання і перапрацоўкі даўгунцу. Такім з’яўляецца і зараз, аб чым сведчыць галіновы рэспубліканскі семінар, праведзены на базе акцыянернага таварыства ў бягучым годзе.
З добрым настроем сустракае Новы год калектыў прадпрыемства. На перапрацоўчы сезон нарыхтавана 5530 тон ільнотрасты сярэднім нумарам 0,90, сіламі мехатрада — 3030 т сярэднім нумарам 0,95.
Тэмп росту выпуску прамысловай прадукцыі ў бягучым годзе складае 120 %.
З пачатку года выраблена 1383 тоны валакна, у тым ліку 316 т доўгага і  1067 т кароткага. Асноўнымі спажыўцамі яго з’яўляюцца Аршанскі льнокамбінат і ААТ “Гронітэкс”.
На прадпрыемстве выраблена 81 т пражы ўпаковачнай, 8 т шпагату, 95 т ленты часанай.
У 2010 годзе асвоены выпуск кастрабрыкетаў, асноўнымі спажыўцамі якіх з’яўляюцца ацяпляльныя кацельні аб’ектаў сацыяльнай сферы. Усяго ім адпраўлена 620 т гэтага віду паліва, вырабленага з адходаў асноўнай вытворчасці.
З кастрычніка прадпрыемства працуе ў тры змены. Сярэдняя зарплата складае 758 тысяч рублёў.
Старанна працуюць механізатары А. У. Кныш, А. М. Рачынскі, А. С. Вайцёшык, электрык М. В. Волк, аператар па выпуску кастрабрыкетаў Н. У. Палуян, сартавальніца доўгага валакна В. М. Сянкевіч, здымшчыца доўгага валакна А. А. Лугаўская, слесар У. А. Галушка, старшы кантрольны майстар А. Л. Ляліна, якая ўзнагароджана сёлета Падзячным пісьмом Гродзенскага аблвыканкама.
Сяргей ЛЕЙКА, дырэктар ААТ “Карэлічы-Лён”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.