Зніжаем кошт, павышаем якасць

На ІV Усебеларускім народным сходзе адзначалася, што “Беларусь развіваецца, крочыць наперад. У тым ліку і ў будаўнічай галіне. Павялічылі аб’ёмы будаўніцтва больш як на 15 працэнтаў у параўнанні з папярэднім годам. Дзякуючы ўвазе кіраўніка дзяржавы і ўрада да будаўнічай галіны, мы змаглі пераўзброіцца ў мінулай пяцігодцы, абнавіць асноўныя фонды, і сёння мы гатовыя да выканання тых сур’ёзных задач, якія перад намі пастаўлены”.
Гэтыя словы датычаць і МПМК-152, якая зноў набыла сваю сілу і паспяхова спраўляецца з вытворчай праграмай. Так, за 2010 год аб’ём будаўніча-мантажных работ, выкананых па генпадраду, склаў 6845 мільёнаў рублёў у бягучых цэнах, што складае 160,8 % да ўзроўню 2009 года, у тым ліку ўласнымі сіламі — 5513 млн руб., або 162,6 % да ўзроўню папярэдняга года. У супастаўных цэнах гэты паказчык склаў 4947 млн рублёў.


Нашы будаўнікі працавалі на ўзвядзенні такіх аб’ектаў аграпрамысловага комплексу, МТК “Жухавічы” на 1000 галоў, МТФ “Райца” на 777 галоў, рэканструкцыі “Птушкафабрыкі “Чырвонаармейская” і МТФ “Паланая” СВК “Маяк-Заполле”, 6 аднакватэрных жылых дамоў у Райцы, 4-х — у Варончы, 24-кватэрнага жылога дома ў г. п. Мір, групы жылых дамоў на 6 кватэр у Палужжы.
У вёсках Райца і Варонча ўведзена ў эксплуатацыю 648 квадратных метраў жылля.
Прадукцыйнасць працы ў разліку на аднаго працуючага на будаўніча-мантажных работах узрасла на 136,9 % і склала 48975 тыс. рублёў.
Акрамя выканання асноўных задач па будаўніцтву аб’ектаў АПК, арганізацыя выпускае растворы і бетоны, сталярку, іншыя вырабы дрэваапрацоўкі.
Выпуск прадукцыі падсобнай вытворчасці склаў у дзеючых цэнах 1528 мільёнаў рублёў (153,4 %).
Набыты ў 2008 годзе за кошт сродкаў інавацыйнага фонду бетоназмешвальны вузел дазволіў павялічыць выпуск раствораў і бетонаў. У параўнанні з 2009 годам выпуск сумесяў павялічыўся на 1190 метраў кубічных і склаў 5290 кубаметраў.
Выручка ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі і паслуг узрасла сёлета ў параўнанні з папярэднім годам на 2104 млн руб. і склала 6578 мільёнаў.
Ад рэалізацыі прадукцыі атрымана 375 млн руб. прыбытку, а чысты прыбытак склаў 244 млн руб., рэнтабельнасць — 6,8 %.
На прадпрыемстве вядзецца мэтанакіраваная работа па асваенню інвестыцый у асноўны капітал, аб’ём якіх у 2010 годзе склаў 794 млн руб. З гэтай сумы 273 мільёны — уласныя сродкі, 521 мільён рублёў — запазычаныя (лізінг).
За год на набыццё аўтабетоназмяшальніка АБС-7 М-01, экскаватараЕК-14-30, сядзельнага цягача МАЗ 5440А-5 з паўпрычэпам, аўтамабіля МАЗ і паўпрычэпа да аўтамабіля МАЗ 5432А3 выдаткавана 726 мільёнаў рублёў.
Згодна з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2007 г. № 265 “Аб дзяржаўнай комплекснай праграме развіцця малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў на 2007-2010 гады” прадпрыемства ўключана ў пералік арганізацый, якім прадастаўляюцца льготы па падатку на прыбытак. У выніку гэтага выслабанена 37 мільёнаў рублёў, якія накіраваны на набыццё сродкаў малой механізацыі.
Усяго ў МПМК-152 працуе 151 чалавек. Сярод іх высокіх вытворчых паказчыкаў, прадукцыйнасці працы і якасці будаўніча-мантажных работ дабіваюцца брыгады, якія ўзначальваюць М. У. Лапата, В. А. Лейка, В. А. Макоўскі,  У. І. Тананка.
Сярэднямесячная зарплата летась прыкметна ўзрасла.
Зараз прадпрыемства мае нядрэнную матэрыяльна-тэхнічную базу, таму важнейшай задачай на 2011 год з’яўляецца асваенне намечанай праграмы па будаўніцтву жылля  і аб’ектаў АПК, нарошчванне вытворчай магутнасці, паляпшэнне якасці будаўніча-мантажных работ, укараненне новых тэхналогій выпуску прадукцыі падсобнай вытворчасці, павелічэнне колькасці працуючых.
Кацярына ДОРАШ, вядучы эканаміст ДП “Карэліцкая МПМК-152”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.