Хрысціянам, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 7 студзеня!

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з нагоды надыходзячага Нараджэння Хрыстова!
Гэта свята, як ні якое іншае, аб’ядноўвае і збліжае людзей, дае магчымасць зразумець сэнс нашых учынкаў.
Пачуццё абнаўлення і непаўторная атмасфера ўзаемападтрымкі, жаданне рабіць дабро і дарыць радасць пануе ў гэтыя светлыя дні.

 

 

Беларуская праваслаўная Царква адыгрывае вялікую ролю ў духоўным выхаванні насельніцтва, ва ўмацаванні міру і згоды ў кожнай сям’і, імкнецца вырашаць духоўныя і сацыяльныя праблемы.

Жадаем, каб новы 2011 год стаў для ўсіх вас годам здзяйсненняў задум, жаданняў і творчых спраў, добрых перамен, радасных сустрэч і шчаслівых падзей.

Паважаныя жыхары раёна!
Няхай вас ніколі не пакідае вера ў сябе, свае сілы і магчымасці, а людзям побач з вамі будзе заўсёды ўтульна і надзейна!
Няхай у калядныя вечары ў вашых дамах збяруцца родныя і блізкія людзі, а сэрцы напоўняцца цеплынёй, светлымі будуць вашы думкі.
Шчасця вам і дабрабыту!
З Нараджэннем Хрыстовым!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.