Аблвыканкам узнагародзіць за якасць

Конкурс на атрыманне абласной прэміі за дасягненні ў галіне якасці аб’яўлены сярод юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца вытворчасцю прадукцыі, выкананнем работ і аказаннем паслуг. Такая прэмія прысуджваецца штогод на конкурснай аснове, улічваючы дасягненне высокіх вынікаў у забеспячэнні якасці тавараў, работ і паслуг, павышэнне іх канкурэнтаздольнасці і ўкараненне высокаэфектыўных метадаў кіравання якасцю.


Прадукцыя, работы ці паслугі, што вылучаюцца на суісканне прэміі, прымаюцца для разгляду пры ўмове пацвярджэння іх высокай якасці на працягу не менш аднаго года.
Лаўрэаты вызначаюцца ў трох падгрупах у залежнасці ад колькасці працаўнікоў: да 500 чалавек, 500 — 1000 чалавек і звыш 1000 чалавек. Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі, сімваламі прэміі і грашовымі прэміямі: у першай падгрупе — 800 базавых велічынь, у другой — 900 і трэцяй — 1000 базавых велічынь.
Неабходныя матэрыялы і кансультацыю па афармленню заяў для ўдзелу ў конкурсе можна атрымаць у секратарыяце па адрасу: г. Гродна, праспект Касманаўтаў, 56, РУП “Гродзенскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі”. Тэл. 75-77-88 і 77-01-00. Заявы на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 1 жніўня 2011 года.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.