Дзень дэпутата

Адбыўся Дзень дэпутата, а таксама заняткі ў пастаянна дзеючым семінары кіруючых кадраў і іх рэзерва.
Запрашаліся намеснікі старшыні райвыканкама, дэпутаты раённага Савета дэпутатаў, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама і іх рэзерв, старшыні і кіраўнікі спраў пассельвыканкамаў, кіраўнікі, намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце і спецыялісты кадравых служб прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў і гаспадарак раёна, кіраўнікі ўстаноў адукацыі і культуры.
Перад прысутнымі з лекцыяй “Этыка паводзін кіраўніка. Імідж кіраўніка. Этыка, як метад барацьбы з карупцыяй” выступіла Ала Іванаўна Веруш — дацэнт кафедры тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кандыдат палітычных навук.
Старшыня райвыканкама В. Л. Шайбак выказаў шчырую падзяку А. І. Веруш за цікавую і змястоўную лекцыю.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.