“Карэліцкая лыжня-2011”

У Варончы адбыліся раённыя спаборніцтвы па лыжных гонках у праграме спартыўнага свята “Карэліцкая лыжня-2011”, у якіх прымалі ўдзел калектывы фізкультуры СВК, прадпрыемстваў і арганізацый.
Удзельнікаў спаборніцтваў вітаў намеснік старшыні райвыканкама Р. Ю. Абрамчык.
Гонка пачалася ў складаных умовах. Моцны сцюдзёны вецер, часам завіруха, не перашкодзілі лыжнікам паспяхова прайсці дыстанцыю і паказаць добрыя вынікі.


Сярод мужчын перамогу атрымаў Мікалай Смолка з СВК “Свіцязянка-2003”, на другім месцы — Аляксандр Клімаш з ААТ “Карэліцкая сельгастэхніка”, на трэцім — Дзмітрый Янкоўскі з СВК “Маяк-Заполле”.

У жанчын першай перасякла фініш Лілія Кузняцова з СВК “Маяк-Заполле”, другой была Вераніка Браніцкая з Карэліцкага будаўнічага ліцэя і трэцяй — Алена Бузук з СВК “Свіцязянка-2003”.
Сярод кіраўнікоў мужчын лепшы вынік паказаў дырэктар Мірскага спіртавога завода Аляксандр Яцук, на другім месцы яго калега з Варанчанскага спіртавога завода Сяргей Тур.

Сярод жанчын-кіраўнікоў на першым месцы Алена Чамярыс з СВК імя Чарняхоўскага, на другім — Зінаіда Маковік з СВК “Свіцязянка-2003”, на трэцім месцы Марына Язерская з ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”.
У камандным заліку на першым месцы СВК “Свіцязянка-2003”, на другім — “Маяк-Заполле”, на трэцім месцы — каманда СВК імя Чарняхоўскага.
Сярод КФК г. п. Карэлічы пераможцамі сталі каманда УА “Карэліцкі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй”, УАЗ “Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца” і ААТ “Карэліцкая сельгастэхніка”.
Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.