Конкурс назваў лепшых

Згодна з рашэннем райвыканкама пераможцам раённага конкурсу “Лепшы падаткаплацельшчык Карэліцкага раёна 2010 года” прызнаны:


сярод бюджэтна-ўтваральных арганізацый — Варанчанскі філіял РУП “Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод “Неманофф” (дырэктар С. І. Тур, галоўны бухгалтар І. М. Коўгар), дзе за 2010 год тэмпы росту чыстага прыбытку склалі 693,2 %, тэмпы росту падатковых паступленняў — 167,8 % пры адсутнасці запазычанасці па плацяжах у бюджэт;
сярод сельскагаспадарчых арганізацый — СВК “Маяк-Заполле” (старшыня І. М. Шыш, галоўны бухгалтар Т. А. Анікая), дзе за 2010 год тэмпы росту чыстага прыбытку склалі 315 %, тэмпы росту падатковых паступленняў — 114,7 % пры адсутнасці запазычанасці па плацяжах у бюджэт;
сярод прадпрыемстваў малога бізнесу — таварыства з абмежаванай адказнасцю “Мірум-Град” (дырэктар С. А. Кудлаш), дзе чысты прыбытак узрос у 5 разоў, падатковыя паступленні склалі 105,8 % пры адсутнасці запазычанасці па плацяжах у бюджэт.
Пераможцы конкурсу ўзнагароджаны Дыпломамі раённага выканаўчага камітэта і грашовымі прэміямі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.