Лепшыя ў эканоміцы і сацыяльна-культурным развіцці

Райвыканкам разгледзеў вынікі раённага спаборніцтва сярод гаспадарак, прадпрыемстваў, арганізацый, пасялковага і сельскіх  выканаўчых камітэтаў за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльным развіцці за 2010 год.
За дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным развіцці пераможцамі прызнаны:


сярод гаспадарак раёнасельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Свіцязянка-2003” (старшыня У. А. Галавач), дзе з аднаго гектара селгасугоддзяў атрымана 46,7 ц кармавых адзінак, вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі ў пераліку на ўмоўнае малако на 100 гектараў сельгасугоддзяў склала 248,2 ц, кошт валавай прадукцыі павялічыўся да ўзроўню 2009 года на 102,1 %, план продажу малака выкананы на 100 %, мяса — на 114,4 %, збожжа — на 103,1 %;
сярод арганізацый будаўніцтва, прамысловасці, транспарту, сувязі і сферы паслуг адкрытае акцыянернае таварыства “Карэлічы-Лён” (дырэктар С. К. Лейка), дзе аб’ём выпуску прамысловай прадукцыі за 2010 год склаў 4,4 мільярда рублёў у дзеючых цэнах, або 126,3 % да узроўню 2009 года ў супастаўных цэнах. За 2010 год выраблена спажывецкіх тавараў на суму 68 мільёнаў рублёў, што на 53 мільёны рублёў болей, чым у 2009 годзе. Прадукцыйнасць працы ў дзеючых цэнах на аднаго працуючага ўзрасла на 29,5 %  і склала 8,7 мільёна рублёў. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі за 2010 год склала 5,7 мільярда рублёў і ўзрасла ў параўнанні з 2009 годам на 2,9 %. Чысты прыбытак склаў 883 мільёны рублёў. Сярэднямесячная заработная плата ўзрасла на 117,9 % і склала 793,2 тыс. рублёў. Аб’ем інвестыцый у асноўны капітал за 2010 год склаў 7438 мільёнаў рублёў, што на 4646 мільёнаў рублёў больш, чым у 2009 годзе.
Пераможцы раённага спаборніцтва ўзнагароджаны Ганаровымі пераходнымі сцягамі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта і грашовымі прэміямі ў памеры 60 базавых велічынь (кожны).
*   *   *
Прызнаны пераможцамі ў спаборніцтве сярод пасялковага і сельскіх выканаўчых камітэтаў за дасягненне высокіх паказчыкаў у сацыяльна-культурным развіцці за 2010 год і прысуджаны:
І-е месца — Красненскаму сельскаму выканаўчаму камітэту з уручэннем Ганаровага пераходнага сцяга і грашовай прэміі (старшыня Т. М. Лейка);
ІІ-е месца — Райцаўскаму сельскаму выканаўчаму камітэту з уручэннем Дыплома Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта і грашовай прэміі (старшыня В. Ф. Бабко).
ІІІ-е месца — Лукскаму сельскаму выканаўчаму камітэту з уручэннем Дыплома Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта і грашовай прэміі (старшыня Л. І. Ваўчок).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.