Павышаць вытворчасць і паляпшаць якасць прадукцыі

Згодна з планам работы райвыканкама, чарговы семінар-нарада па пытаннях жывёлагадоўлі, у якім удзельнічалі кіраўнікі, галоўныя заатэхнікі, ветурачы, інжынеры гаспадарак, спецыялісты райсельгасхарчу, райветстанцыі і племстанцыі, адбыўся ў СВК “Цырын-Агра”. Адкрыў і вёў яго старшыня райвыканкама В. Л. Шайбак. Згодна з планам работы райвыканкама, чарговы семінар-нарада па пытаннях жывёлагадоўлі, у якім удзельнічалі кіраўнікі, галоўныя заатэхнікі, ветурачы, інжынеры гаспадарак, спецыялісты райсельгасхарчу, райветстанцыі і племстанцыі, адбыўся ў СВК “Цырын-Агра”. Адкрыў і вёў яго старшыня райвыканкама В. Л. Шайбак.На гэты раз праблемы разглядаліся ў комплексе, бо як вядома, поспехі ў жывёлагадоўлі вызначаюцца трывалай кармавой базай. А залежыць яна ад таго, наколькі своечасова і якасна вядзецца касьба, закладваюцца сянаж і сілас, нарыхтоўваецца сена і г. д.


Для гэтага патрэбен шлейф кормаздабываючых машын і агрэгатаў, тэхніка для выгрузкі кармоў з ёмістасцяў. Апошняя праблема заставалася актуальнай на працягу многіх гадоў. Зараз падобна на тое, што справа зрушылася з месца. На ўзбраенне жывёлаводаў паступае агрэгат ОФК-1,8 прызначаны для гэтай мэты. Ён дазваляе, па-першае, выслабаніць даглядчыкаў ад цяжкай ручной працы, а па-другое, парцыённае выманне сіласнай і сянажнай масы дазваляе пазбегнуць страт якасці корму.
Спачатку, праўда, прагматычныя сяляне насцярожана ўспрынялі навінку шчучынскіх машынабудаўнікоў, маўляў, будзе яна працаваць — не будзе? Практыка развеяла сумненні, эфектыўнасць механізма даказана, таму кіраўнікам гаспадарак рэкамендавана набыць іх у неабходнай колькасці і забяспечыць рацыянальнае выкарыстанне. У СВК “Цырын-Агра” налічваецца 2190 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 750 кароў, шчыльнасць кароў у разліку на 100 гектараў сельгасугоддзяў складае 14,3 галоў. Каб забяспечыць гэта пагалоўе травяністымі кармамі ў гэтым годзе трэба нарыхтаваць 10700 тон сіласу, 5800 тон сенажу, 600 тон сена.
Для гэтага ў гаспадарцы маюць тры здрабняльныя комплексы, столькі ж ротарных касілак, валкавацель-варушыльнік, іншыя агрэгаты. На трамбоўцы зялёнай масы плануецца задзейнічаць трактар К-700 і пагрузчык “Амкадор”, на адвозцы здробненай масы — шэсць агрэгатаў ПІМ-40, а пры неабходнасці, аўтамабілі МАЗ.
На сённяшні дзень кормаздабываючая тэхніка ў кааператыве адрамантавана і пастаўлена на лінейку гатоўнасці.
Што датычыць тэрмінаў касьбы, то старшыня райвыканкама В. Л. Шайбак запатрабаваў дзейнічаць сёлета на кармавым полі і сенажацях, зыходзячы з канкрэтнай абстаноўкі, але ні ў якім выпадку не чакаць пакуль травы пераспеюць і страцяць пажыўныя рэчывы.
Сёлета ставіцца задача значна павялічыць у раёне плошчы пад люцэрнай, якая дае магчымасць атрымаць за сезон тры ўкосы якаснага корму.
Аналізуючы стан спраў у цэху механізацыі раёна, В. Л. Шайбак адзначыў нізкую гатоўнасць у некаторых гаспадарках трактароў да веснавых палявых работ, а таксама паведаміў удзельнікам семінару аб тым, што ў бягучым годзе прадугледжваецца значнае папаўненне парка зернеўборачных камбайнаў, агрэгатамі айчыннай вытворчасці.
На семінары абмеркавана і такое важнае пытанне, як падрыхтоўка і правядзенне тэхнічнага агляду сельгастэхнікі.
*    *    *
В. Л. Шайбак, называючы прычынай нізкіх вытворчых паказчыкаў на цырынскіх фермах пралікі ў арганізацыі кармлення жывёлы, запушчанасць гэтай работы, даручыў заатэхнічнай службе райсельгасхарчу распрацаваць і давесці да кожнага кіраўніка і спецыяліста гаспадарак адпаведныя тэхналагічныя рэкамендацыі і патрабаванні, арганізаваць кантроль за іх ажыццяўленнем, бо такія пралікі ўласцівы і іншым гаспадаркам.
Але не ўсё так змрочна. Зыходзячы з рэальнага стану спраў на фермах, наяўнага прадуктыўнага патэнцыялу жывёлы, дзейнасці кіраўнікоў і зоаветспецыялістаў гаспадарак, аптымістычны прагноз па вытворчасці малака ў 2012 годзе маюць РСУП “Племзавод “Карэлічы”, СВК “Лукі-Агра”, “Маяк-Заполле”, “ Свіцязянка-2003”, ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”. Аднак, калі дырэкцыя птушкафабрыкі, зоаветспецыялісты не будуць надаваць належнай увагі тэхналогіі ўтрымання і кармлення, прафілактыцы захворванняў жывёлы, нічога добрага не атрымаецца.
З інфармацыяй аб выніках работы жывёлаводаў у студзені 2011 года і недахопах у гаспадарках раёна па вытворчасці малака і мяса ў зімова-стойлавым перыядзе выступіў намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі І. У. Жданаў. Аб захаванасці жывёлы, прафілактычных мерапрыемствах, накіраваных на паляпшэнне захаванасці яе, гаварыў галоўны ветурач раёна У. А. Занько, а дырэктар селекцыйна-племяннога цэнтра генетыкі і селекцыі Г. Г. Карп расказала аб недахопах у арганізацыі аднаўлення статка.
Эканамічным аспектам вынікаў работы жывёлаводаў раёна прысвяціла сваё выступленне намеснік начальніка райсельгасхарчу па эканоміцы Н. П. Чубрык.
Лейтматывам семінара-нарады было патрабаванне ўмацавання выканальніцкай, тэхналагічнай, працоўнай дысцыпліны на ўсіх узроўнях гаспадарання, павышэння якасці прадукцыі і нарошчвання аб’ёмаў яе вытворчасці.
Ужо колькі разоў ставіліся  гэтыя пытанні, але падобна на тое, што іх не чулі, або праігнаравалі. З такімі адносінамі да справы разлічваць на высокія дасягненні не прыходзіцца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.