Прыватнаму бізнесу будзе аказана падтрымка

У Год прадпрымальнасці прыватнаму бізнесу ў Гродзенскай вобласці будзе аказана максімальная падтрымка. Аб гэтым паведаміў старшыня камітэта эканомікі Гродзенскага аблвыканкама Міраслаў Сарасек.


Паводле яго слоў, у вобласці на працягу некалькіх гадоў назіраецца дадатная дынаміка колькасці занятых у малым прадпрымальніцтве.
Сёння колькасць занятых у гэтай сферы з улікам індывідуальных прадпрымальнікаў і іх наёмных работнікаў складае каля 100 тыс. чалавек, або 19 працэнтаў працаздольнага насельніцтва. Да 2015 года ўдзельную вагу працуючых у малым прадпрымальніцтве жыхароў Гродзеншчыны плануецца павялічыць да 25,8 працэнта ад агульнай колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва. Прыватны бізнес можа ўнесці больш важкі ўклад у тэмп эканамічнага развіцця рэгіёну. Улады вобласці маюць намер аказаць яго развіццю ўсебаковае садзейнічанне, падкрэсліў ён.
На гэта будзе накіраваны шэраг нарматыўных дакументаў. Так, у бліжэйшы час жадаючыя змогуць прыняць удзел у абмеркаванні плана рэалізацыі мерапрыемстваў Дырэктывы нумар 4, які будзе размешчаны на афіцыйным сайце Гродзенскага аблвыканкама. З мэтай актывізацыі малога прадпрымальніцтва ў вобласці рэалізуюцца мерапрыемствы праграмы яго дзяржаўнай падтрымкі на 2010-2012 гады. Праграма ў тым ліку прадугледжвае фінансаванне шэрага інвестыцыйных праектаў суб’ектаў малога прадпрымальніцтва. Рашэннем Гродзенскага аблвыканкама створана Гродзенская абласная ўстанова фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў — Базавы цэнтр прадпрымальніцтва, асноўнымі задачамі якога з’яўляецца інфармацыйная, маёмасная, фінансавая падтрымка і каардынацыя дзейнасці суб’ектаў бізнес-асяроддзя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.