Сесія раённага Савета

Адбылася нечарговая сесія раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання. Сярод іншых на парадак дня сесіі выносілася пытанне «Аб выслабаненні А. М. Маркевіча ад абавязкаў старшыні раённага Савета дэпутатаў».
Па гэтаму пытанню выступіў старшыня раённага выканаўчага камітэта В. Л. Шайбак.
У знак прызнання заслуг А. М. Маркевіча перад раёнам В. Л. Шайбак уручыў яму Грамату райвыканкама і пажадаў поспехаў у далейшай працы.
Сесія выслабаніла А. М. Маркевіча ад абавязкаў старшыні раённага Савета дэпутатаў і дэпутацкіх абавязкаў па Карэліцкай выбарчай акрузе № 4.

Потым слова трымаў старшыня абласнога Савета дэпутатаў А. М. Наумовіч, які ад імя прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў уручыў А. М. Маркевічу Грамату абласнога Савета дэпутатаў за плённую работу у органах мясцовага кіравання і самакіравання.
Са словам у адказ выступіў А. М. Маркевіч, які дзякаваў лёсу, які прывёў яго на благадатную Карэліцкую зямлю.
А. М. Маркевіч папрасіў прабачэння ўдзельнікаў сесіі за тое, што калі-небудзь што было не так, або што не атрымалася і пажадаў усім здароўя, міру і дабра , а таксама выказаў надзею на далейшае супрацоўніцтва.
Згодна з Законам «Аб мясцовым кіраванні і самакіравання» А. М. Наумовіч прапанаваў унесці ў спіс для тайнага галасавання па выбарах старшыні раённага Савета дэпутатаў кандыдатуру Шкадавка Аляксандра Віктаравіча, якую падтрымаў кіраўнік раённай «вертыкалі» В. Л. Шайбак.
Шляхам тайнага галасавання А. В. Шкадаў абраны старшынёю Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў.
Першымі павіншавалі яго з новай пасадай А. М. Наумовіч, В. Л. Шайбак, А. М. Маркевіч і іншыя.
Выступаючы са словам у адказ Аляксандр Віктаравіч падзякаваў за высокі давер і запжўніў дэпутатаў, што на гэтай зямлі быў яго першы рабочыц дзень і тут будзе і апошні, а абласному Савету не сорамна будзе за работу Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў. Працаваць маючы такую добрую спадчыну, якую пакінулі папярэднія кіраўнікі Савета, кепска проста немагчыма.
— Я даражу даверам кіраўніцтва раёна і буду прыкладаць усе намаганні каб задачы раённай «вертыкалі», раённага Савета дэпутатаў ажыццяўляліся ў поўнай меры. Агульныя праблемы, пры падтрымцы актыву, мы будзем рашаць сумесна. Дзякуй за давер і я зраблю ўсё каб яго апраўдаць, — сказаў А. В. Шкадаў

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.