Узнагароды — прызы Герояў

Райвыканкам падвёў вынікі раённага спаборніцтва ў галінах сельскай гаспадаркі за 2010 год.


Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Жухавічы” (старшыня Д. Д. Янкоўскі) прызнаны гаспадаркай “Высокай культуры земляробства”, дзе на адзін гектар сельскагаспадарчых зямель унесена арганічных угнаенняў 9,9 т, выкананне плана ўздыму зябліва да 1 лістапада 2010 года — 100 %.
Пераможца ўдастоены грашовай прэміі 60 базавых велічынь і пераходнага прыза імя Героя Сацыялістычнай Працы Н. С. Трускоўскай.
СВК “Жухавічы” (старшыня Д. Д. Янкоўскі) прызнаны гаспадаркай “Высокай культуры жывёлагадоўлі”, дзе сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы 731 г, надой малака на карову — 5137 кг.
Пераможца ўзнагароджаны грашовай прэміяй 60 базавых велічынь і пераходным прызам імя Героя Сацыялістычнай Працы Т. У. Чубрык.
Пераможцам за ўкараненне ў сельгасвытворчасць высокаэфектыўных энергазберагальных тэхналогій, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, дзе расход паліўна-энергетычных рэсурсаў на адзінку валавай прадукцыі ў супастаўных цэнах склаў 116,3 т умоўнага паліва, прызнаны СВК імя У. З. Царука (старшыня Р. М. Сачко).
Пераможца ўдастоены грашовай прэміі 60 базавых велічынь і пераходнага прыза імя К. В. Арцюха.
Пераможцам па вытворчасці мяса прызнаны комплекс “Пясочная” (начальнік комплексу Г. І. Гудко) СВК “Жухавічы”, дзе сярэднясутачныя прывагі склалі 838 г (+24 г да 2009 г.).
Комплекс узнагароджаны грашовай прэміяй 30 базавых велічынь і Дыпломам райвыканкама.
Пераможцам сярод звенняў па аднаўленню статка прызнана звяно СВК “Жухавічы” (звеннявая В. І. Пучко), дзе сярэднясутачныя прывагі цялушак аднаўлення склалі 700 г, выхад цялят на 100 кароў — 101 галава.
Звяно ўдастоена грашовай прэміі 30 базавых велічынь.
Вынікі спаборніцтва сярод свінакомплексаў раёна вырашана не падводзіць, таму што не выкананы ўмовы спаборніцтва.
Пераможцам за дасягненне высокіх паказчыкаў выкарыстання машынна-трактарнага парка прызнаны СВК імя Чарняхоўскага (старшыня С. В. Тур).
Гаспадарка ўзнагароджана грашовай прэміяй 60 базавых велічынь і пераходным прызам імя Героя Сацыялістычнай Працы А. М. Моката.
Сярод механізатараў на асенняй падрыхтоўцы глебы і сяўбе азімых прызнаны пераможцамі:
ворыва на трактары МТЗ-1221, ППО-5,40, Сяргей Вікенцьевіч Мазур — трактарыст-машыніст СВК “Жухавічы”, выпрацоўка якога за дзень склала 12,6 га;
ворыва на трактары “Джон-Дзір”, Квернеланд, Анатоль Васільевіч Васільеў — трактарыст-машыніст СВК імя Чарняхоўскага, выпрацоўка якога за дзень склала 24 га;
ворыва на трактары “Джон-Дзір”, Квернеланд, Мікалай Анатольевіч Ігнацік — трактарыста-машыніста СВК “Жухавічы”, выпрацоўка якога за дзень склала 20,2 га.
Пераможцы ўзнагароджаны грашовай прэміяй у памеры 6 базавых велічынь кожны.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.